Грамадства55

Пуцін чакае Лукашэнку ў Пецярбургу на каталіцкія Каляды

Традыцыйны нефармальны саміт кіраўнікоў СНД пройдзе 26 снежня.

Удзельнікі саміту ў мінулым годзе. Фота: kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін чакае сваіх калег з краін СНД у канцы снежня на нефармальнай сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу. Традыцыйны нефармальны саміт кіраўнікоў СНД сёлета пройдзе 26 снежня, піша выданне «Дзелавы Пецярбург».

Аб саміце кіраўнік Расіі нагадаў у сваім звароце да ўдзельнікаў пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Таксама Пуцін нагадаў, што 1 студзеня старшынства ў СНД пераходзіць да Расіі. Асаблівую ўвагу нададуць пытанню «зберажэння рускай мовы».

Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў казаў раней, што Пуцін запрасіў сваіх калегаў на саміт у Пецярбургу, каб «паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы, абмеркаваць актуальныя пытанні, абмяняцца думкамі».

У мінулым годзе нефармальны саміт лідараў краін СНД адбыўся ў Пецярбургу 26-27 снежня.

У ім узялі ўдзел кіраўнікі РФ, Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, Туркменістана, Кыргызстана, Узбекістана і Арменіі.

Каментары5

  • Сонцападобны ляціт у ...бург. Ну вы понялі)
    22.12.2023
    Будзіт акаталічываць схізматыкаў. Ну правяраць наяўнасьць знака какчэства на дупі. Хто ні спратаўся, будзіт іму маянэзныя берага і сгушчоначныя рэчкі прэдлагаць
  • Ой
    22.12.2023
    67, так путлер заодно и почистит ему гланды
  • Антон
    22.12.2023
    Мы чакалі Калядаў з маленства ды ніяк не маглі дачакацца.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый23

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ адступілі з двух сёл каля Пакроўска6

Прызналі «экстрэмісцкімі» кліпы гурта Dymna Lotva і афіцыйны сайт Рады Еўропы4

У баі на ўсходзе Украіны загінуў украінскі пілот2

У Егіпце знайшлі антычнае судна, якое раней бачылі толькі на мазаіках2

Спявачка Каця Волкава расказала, як яе ўгаворвалі выступіць на канцэрце да выбараў-2020 і чаму яна з'ехала1

Матч у падтрымку ЛГБТ на футбольным ЧС-2026 прыпаў на гульню зборных краін, дзе аднаполыя адносіны забароненыя10

На Тэнэрыфе гіганцкая хваля забрала жыцці трох турыстаў7

Беларусы вывешваюць у інтэрнэт рэквізіты сваіх банкаўскіх картак — усё гэта пад шыльдай каляднай гульні2

Той самы Ігар з Віцебска, які праставаў нападпітку дахаты, звольніўся з завода20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый23

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць