Культура33

У вёсцы пад Рагачовам адраджаюць традыцыю перадкаляднага ўпрыгажэння хаты саламянымі павукамі

У вёсцы Шчыбрын пад Рагачовам год таму адкрыўся экамузей «Павуковы таямніцы», гаспадыня якога вучыць дзяцей і дарослых ствараць сваімі рукамі сямейныя абярэгі — саламяных павукоў. Алена Чавусава ведае, як зрабіць з саломы сямейны абярэг, піша «Гомельская праўда».

«Саламяны павук — гэта не столькі пра прыгажосць, колькі пра захаванне культурных асноў. У нашых продкаў сотні гадоў ён быў абярэгам, закліканым абараняць дом ад злых духаў. Лічылася, што ўсе няшчасці, хваробы, благія сурокі і нячыстая сіла заблытваліся ў хітраспляценнях павуціння, таму штогод на Каляды старога павука, які верай і праўдай адслужыў сваім гаспадарам, спальвалі, а на яго месца вывешвалі новага. Верылі: ён не толькі ахоўвае, але і прыносіць шчасце і гармонію», — расказала загадчыца Шчыбрынскага сельскага Дома культуры, ініцыятарка і стваральніца экамузея Алена Чавусава.

Традыцыя ўпрыгожваць павукамі свае дамы да Каляд сёння перажывае другое нараджэнне. Круглы год Алена робіць павукоў на замову, праводзіць майстар-класы па вырабе саламяных абярэгаў для дзяцей і дарослых з усёй Беларусі, часта прыязджаюць госці з Расіі.

Алена Чавусава вучылася сакрэтам саломапляцення самастойна. За два дзясяткі гадоў асвоіла розныя яго віды і стварыла не адну сотню вырабаў, а ў гонар самага загадкавага год таму, 13 студзеня, нават адкрыла музей.

Музей аформлены пад вясковую хату. Дзясяткі падвясных саламяных канструкцый, самая вялікая з якіх дасягае двух з паловай метраў у даўжыню і каля метра ў шырыню, пасяліліся пад яго скляпеннямі.

У сіле старажытнага абярэга сама майстрыха пераканалася не раз.

«Павукі — не проста даніна традыцыі ці арыгінальны элемент дэкору. Ёсць у іх нейкая магія. Уявіце: пляту свайго першага павука, следам яшчэ і яшчэ — ужо ўся столь працоўнага кабінета пакрытая імі: пірамідальнымі, ромбападобнымі і шарападобнымі. І тут прыязджаюць з горада пакупнікі і размятаюць усіх разам. Я доўга супраціўлялася, не згаджалася прадаць самага першага, урэшце паддалася на ўгаворы.

І што вы думаеце? На мяне пасыпаліся нягоды. Як кажуць: не куецца, а плёскаецца. Тады паабяцала сабе ўзнавіць таго самага першага павука і ніколі больш з ім не расставацца. Не паверыце, але праз некаторы час усё зноў наладзілася».

Каментары3

  • Алесь
    07.01.2024
    Дзякуй, Алене! Такія цудоўныя павукі, дыі ўсе астатнія вырабы. Цудоўны музэй! Поьпеху і моцнага здароўя майстрысе!
  • Acab
    07.01.2024
    Бюджэтнае ражно
  • Смаргонец
    07.01.2024
    Acab, пралятаючы побач какнулі. Навошта? Звычка такая?

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка5

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →