Усяго патроху1414

Расіяне ўпісалі беларусаў у сваю петыцыю да Еўрапарламента. Твітар кіпіць

Расійская журналістка Гера Угрумава апублікавала ў Х (былым твітары) тэкст петыцыі да еўрадэпутатаў — ад грамадзян Расіі і Беларусі. Беларусы на гэта абурыліся. Што здарылася?

Фота: БелТА

У паведамленні Гера піша, што рыхтуецца петыцыя ад грамадзянаў Расіі — рэзідэнтаў ЕС да Еўрапарламента, і прыводзіць прыкладны тэкст петыцыі. Петыцыя сфармуляваная ўжо ад імя грамадзян Расіі і Беларусі.

Яе аўтары пішуць пра масавую адмову банкаў ЕС «мець гарантаваныя па законе базавыя банкаўскія рахункі рэзідэнтам з грамадзянствам Расіі і Беларусі». Яны сведчаць, што ў некаторых краінах, каб працягнуць ДНЖ, трэба мець банкаўскі рахунак, але, калі набліжаецца тэрмін заканчэння ДНЖ, банкі закрываюць рахункі, у тым ліку базавыя, што робіць працяг ДНЖ немагчымым. Сказана, што супрацоўнікі банкаў часта спасылаюцца на неіснуючыя санкцыі супраць грамадзян Расіі і Беларусі, а таксама адмаўляюцца прымаць дакументы, што сведчаць пра чаканне ДНЖ як пацверджанне рэзідэнцтва.

Праект Геры «Искра», паводле дапоўненай петыцыі, за апошнія тры месяцы атрымаў 2500 зваротаў ад грамадзян Расіі і Беларусі датычна адмовы ў адкрыцці рахункаў ці іх блакіроўкі. Актывісты просяць Еўрапарламент прыняць рэзалюцыю ці дырэктыву, скіраваную на тое, каб прадухіліць такую практыку. Паводле аўтараў петыцыі, такія дзеянні банкаў «сілкуюць адмоўны наратыў пуцінскай прапаганды пра «русафобію» Захаду».

Пад пастамі, прысвечанымі петыцыі, багата каментароў ад беларусаў. Большасць з іх пра тое, што ўпісваць беларусаў у агульную з расіянамі петыцыю — сумнеўны крок:

«А можна беларусаў выключыць з гэтага ліста? Для нас неактуальна».

«Не ўпісвайце Беларусь, займайцеся самі сваімі праблемамі, Беларусь — асобная дзяржава і беларусы самі пра сябе паклапоцяцца».

«Абмежаванне правоў грамадзян Беларусі сілкуе наратыў аб русафобіі? Цудоўны тэкст, абсалютна ніяк не пацвярджае словы Ціханоўскай пра імперскае мысленне».

«Пра Пуціна і русафобію бачу, а пра Лукашэнку і беларусафобію — не. Пра іншых грамадзян і дыктатараў таксама трэба ўпісаць. Уцекачоў з Афрыкі шмат хто баіцца, напрыклад».

«Як грамадзянін Беларусі, прашу выкрасліць нас з гэтай петыцыі. Быць разам з вамі ў любых петыцыях — гэта непрымальна. У нас хапае прадстаўнікоў майго народа за мяжой для прасоўвання інтарэсаў».

Некаторыя каментатары не стрымліваюць эмоцый:

«Е***ь, а хто ты такая, каб ад беларусаў пісаць?»

«Ніколі такога не было і вось зноў. Добрыя рускія цягнуць беларусаў у адну запрэжку з сабой. Вы сваімі дзеяннямі з кожным разам усё больш пацвярджаеце, што нармальных сярод вас нікчэмная меншасць. Калі ж вы ўжо па-братэрску ад****цеся».

Арганізатарка жаночых маршаў Настасся Касцюгова бачыць у паводзінах расійскіх актывістаў сістэмнасць:

«Цікава, як кожны раз, калі адбываецца нешта падобнае, вы і вашы суайчыннікі нават не разумееце, што вы зрабілі не так, колькі б вам не тлумачылі. Бо вам усё роўна».

У Геры ўдакладнілі, ці ёсць беларускамоўны варыянт петыцыі, і яна яго дала. Што да крытыкі ад беларусаў, Угрумава звярнула ўвагу, што атрымлівала ад грамадзян нашай краіны звароты па тэме петыцыі і прапанавала ўсім, хто не згодны са зваротам, проста яго не падпісваць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Пасля выпадку са стральбой у Літве задумаліся пра адмову ад рускіх школ

Беларускі гісторык кіруе чатырохзоркавым гатэлем на Балканах, есць акулу штотыдзень і дзеліцца сваімі ўражаннямі

«Галоўнае, чаго нам не хапае — еўрапейскіх гарадоў». Расійскія тураператары расказалі, чаму расіян вабіць заходняя Беларусь

Каментары14

  • Ніколі такога не было і вось ізноў
    09.01.2024
    Наша Ніва не была б Нашай Нівай, калі б не напісала пра чарговы архіважны момант з жыцьця не такіх русскіх, ды яшчэ выставіўшы гэтую справу так, нібы гэта толькі беларусы абураюцца. Тады як насамрэч адбылося значна прасьцей: хорошая русская напісала ад імя тых, хто яе нідзе не ўпаўнаважваў.
  • Кашмар
    09.01.2024
    Не разумею абурэння. Праблема ёсць, і сапраўды закранае ў тым ліку беларусаў, якія жывуць у Еўропе (так, у Польшчы збольшага гэтая праблема не актуальная, але ёсць і іншыя страны). Да таго ж гэтая петыцыя ніяк не дэманструе непавагу да беларусаў. Здаецца, што некаторыя твітэрскія проста знайшлі сабе новую гульню - цкаваць любую ініцыятыву, незалежна ад яе каштоўнасці.
  • даведка
    09.01.2024
    У кого-то кипит твиттер, а у кого-то Х...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Над шматпавярховікамі ў Гродне з'явіліся адмысловыя паветраныя змеі, якія палохаюць птушак

Пентагон абвергнуў інфармацыю, што Хэгсэт падзяліўся сакрэтнымі звесткамі ў чаце з жонкай

«Жонка гатуе сабе, я — сабе». Пары расказалі, як дзеляць бюджэт 50 на 5016

16-гадовая ўкраінская гімнастка адмовілася ад сумеснага фота з беларускай і расіянкай8

Чарговы скандал вакол кіраўніка Пентагона: Хэгсэт абмяркоўваў удары па Емене ў прыватным чаце з жонкай і братам6

ЗША прапанавалі Кіеву прызнаць Крым расійскім і адмовіцца ад уступлення ў НАТА — WSJ24

Беларуска адмовілася ад б’юці-працэдур і вырашыла год не набываць адзенне і абутак. Яна расказала навошта19

Паглядзіце, як упрыгожаць Кастрычніцкую плошчу да 9 мая ФОТА24

У Кітаі прайшоў паўмарафон з удзелам робатаў і людзей. У людзей атрымалася лепш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць