Свет

Ікону са Сталіным, якая выклікала скандал у Грузіі, перапішуць

Перапісаць ікону павінны тыя, хто ахвяраваў яе сабору, інакш гэта зробіць царква.

Фота: Paper Kartul

Патрыярхія Грузіі заклікала перапісаць ікону Матроны Маскоўскай з выявай Іосіфа Сталіна, якую раней аблілі фарбай, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Патрыярхія адзначае, што «адзін з эпізодаў» на іконе выклікаў «супярэчлівыя размовы», а сама ікона стала «аб'ектам неапраўданых нападак» — гэта прывяло да «напружання» ў грамадстве.

Пры гэтым у патрыярхіі падкрэсліваюць, што на іконе можа быць намаляваны не толькі святы, але і любы звязаны з яго жыццём чалавек, у тым ліку кіраўнікоў. Аднак гэта не азначае, што ікона «ўслаўляе гэтых асоб або прыпісвае ім якую-небудзь годнасць».

«Бо сустрэча Сталіна са святой Матронай з-за недастатковасці доказаў не ўключана ў кананічны тэкст яе жыцця, не прызнана РПЦ, якая кананізавала яе і правяла даследаванне па гэтым пытанні, неабходна змяніць згаданы эпізод і прыняць да ўвагі іншыя падрабязнасці, звязаныя з кананічнасцю іканапісу», — заключае патрыярхія.

У заяве сказана, што перапісаць ікону павінны тыя, хто ахвяраваў яе сабору, інакш гэта зробіць царква. Раней стала вядома, што ікону храму падарыла партыя «Альянс патрыётаў Грузіі». У партыі ўжо прынялі прапанову патрыярхіі.

9 студзеня ікону з выявай Сталіна, якая была выстаўлена ў Тбіліскім кафедральным саборы Святой Тройцы (Самеба), аблілі фарбай

У гэтым абвінавацілі мясцовую актывістку Нату Перадзэ. На наступны дзень каля яе дома сабраліся дзясяткі прыхільнікаў ультраправага руху Alt-Info, патрабуючы пакарання для актывісткі. У сітуацыю ўмяшалася паліцыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»41

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш2

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»41

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць