Спорт

«Буду супраціўляцца, колькі змагу». У трэнера Свена-Ёрана Эрыксана дыягнаставалі тэрмінальны рак

Эрыксану — 75 гадоў. Паводле яго слоў, магчыма, яму засталося зусім мала часу, але ён стараецца пра гэта не думаць.

Свен-Ёран Эрыксан. Фота: Kamran Jebreili / AP

Былы трэнер зборнай Англіі па футболе Свен-Ёран Эрыксан прызнаўся, што каля года таму яму дыягнаставалі неаперабельны рак мозга, і цяпер дактары прагназуюць для яго яшчэ ад сілы год жыцця, піша Бі-бі-сі.

У сувязі з гэтым ён заявіў, што пастараецца зрабіць так, каб гэты год стаў найлепшым з усіх пражытых.

Эрыксану — 75 гадоў. Паводле яго слоў, магчыма, яму засталося яшчэ менш часу, але ён стараецца пра гэта не думаць.

«Я буду супраціўляцца столькі, колькі змагу», — сказаў Эрыксан шведскаму радыё P1.

Свен-Ёран Эрыксан пачаў кар'еру футбольнага трэнера ў 1976 годзе ў сябе на радзіме, узначаліўшы спачатку шведскі клуб «Дэгерфорс», а затым «Гётэборг».

З 1982 года ён працаваў з рознымі замежнымі клубамі, уключаючы такіх грандаў, як партугальская «Бенфіка», італьянская «Рома», англійскія «Манчэстэр Сіці» і «Лестэр Сіці» і многія іншыя.

Узначальваў зборныя Англіі, Мексікі, Кот-Д'Івуара і Філіпін.

Даўжэй за ўсё ён прабыў галоўным трэнерам англійскай зборнай — з 2001 па 2006 гг.

Шведскі спецыяліст стаў першым замежным трэнерам зборнай Англіі. Ён заняў сваю пасаду ў 2001 годзе і ўжо ў 2002-м вывеў сваю каманду ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету.

Пад яго кіраўніцтвам англічане таксама выходзілі ў чвэрцьфіналы чэмпіянату Еўропы-2004 і ЧС-2006.

Агулам ён кіраваў рознымі футбольнымі клубамі цягам 47 гадоў.

Яго апошнімі падапечнымі сталі футбалісты шведскага клуба «Карлстад», з якімі ён развітаўся 11 месяцаў таму, калі яму паставілі дыягназ.

Цяпер Свен-Ёран жыве ў хоспісе, але, паводле яго, вядзе абсалютна нармальны лад жыцця: наведвае сваіх блізкіх, а яны — яго. Ён шмат кантактуе з іншымі пацыентамі і займаецца спортам, хоць значна менш, чым нават год таму.

«Калі табе абвяшчаюць такі дыягназ, раптам пачынаеш шанаваць кожны дзень і шчаслівы ўжо ад таго, што прачнуўся раніцай і адчуваеш сябе добра», — кажа Эрыксан.

Пра тое, што ён хворы, высветлілася, калі дзеці адвезлі яго ў бальніцу з мікраінсультам.

Абследаванне паказала, што на той момант ён перанёс ужо пяць мікраінсультаў і ўсе яны не мелі сур'ёзных наступстваў. Тады ж дактары ўбачылі пухліну.

«Мне сказалі, што прызначаць лячэнне, каб максімальна падоўжыць маё жыццё. Але дыягназ канчатковы, і аперацыя, на жаль, немагчымая», — кажа Эрыксан.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч18

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Усе навіны →
Усе навіны

Добраахвотнік Лахвіч пацвердзіў, што запісаў «пакаяннае» відэа паголеным налыса пасля сустрэчы з Батуліным15

Губернатар Прыморскага краю РФ расказаў, што там з будаўніцтвам беларускага порта2

«Перадайце, што ў нас так не паркуюцца». У сацсетках абураныя паркоўкай «Гелендвагена» на блатных нумарах7

Штучны інтэлект рашыў матэматычную задачу, якая 80 гадоў ставіла навукоўцаў у тупік10

Як у самай жорсткай беларускай турме ламаюць людзей5

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася43

З якога ўзросту дзіця можа ехаць у аўтобусе адно — гэта трэба ведаць бацькам1

У Крыме адмянілі паліўныя талоны. Бо паліва няма5

Засталася без кватэры і назапашванняў на $25 000. Работніцу мінскай ВНУ развялі ашуканцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч18

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць