Грамадства55

«У СССР пачалі, а тут працягнулі». Вернікі з розных канфесій Беларусі выказаліся наконт новага закона аб рэлігіі

Прадстаўнікі пратэстантаў, мусульман і мармонаў у Беларусі пракаментавалі нядаўна падпісаны Лукашэнкам закон, які пагражае існаванню многіх рэлігійных арганізацый у краіне. Рэакцыю вернікаў прыводзіць нарвежскае агенцтва Forum 18.

Ліквідаваная судом і разбураная пратэстанцкая царква «Новае жыццё». Фота: gospel.by

Нарвежскае агенцтва за свабоду веравызнання Forum 18 (названае ў гонар адпаведнага артыкула Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ААН) узяла каментары ў чальцоў некалькіх канфесій Беларусі наконт новага закона аб абавязковай перарэгістрацыі рэлігійных аб'яднанняў.

«Мы глядзім на новы закон з асцярожнасцю. Гэта не абяцае нічога добрага, бо фармулёўка ў некаторых частках закона незразумелая. Бясконца пашыраецца спіс прычын, па якіх дзяржава можа ліквідаваць рэлігійныя суполкі і, пры жаданні, яны могуць быць ужытыя супраць чаго заўгодна», — заявіў агенцтву Forum 18 пратэстанцкі пастар з Беларусі, які пажадаў застацца ананімным.

Занепакоеныя новым законам і ў царкве беларускіх мармонаў, асабліва ў частцы раскрыцця асабістых звестак вернікаў.

«Некаторыя з нашых вернікаў могуць адчуваць сябе няёмка з-за неабходнасці раскрываць свае асабістыя даныя падчас перарэгістрацыі. Чальцы нашых суполак у асноўным арандуюць будынкі для сустрэч і малітваў, але ёсць і тыя, у каго няма такой магчымасці, і таму яны вымушаныя сустракацца ў анлайне», — расказаў агенцтву адзін з чальцоў мінскай суполкі мармонаў.

У той жа час сярод мусульман распаўсюджваецца страх праз магчымае закрыццё Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі «з-за рызыкі непраходжання перарэгістрацыі многімі яго суполкамі».

Уся справа ў адным з крытэрыяў новага закона, які для легальнага існавання суполкі патрабуе мець у ёй не менш за 20 дарослых вернікаў.

«Многія з нашых суполак не атрымаюць перарэгістрацыю, бо у асноўным яны знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, дзе не так шмат людзей. Ёсць таксама рызыка таго, што наша рэлігійная асацыяцыя, Муфтыят, не будзе мець дастатковай колькасці суполак-чальцоў для рэгістрацыі», — сказаў адзін з сябраў Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі.

З-за патрабавання мець 20 дарослых у кожнай суполцы непакоіцца і старшыня Саюза евангельскіх хрысціян баптыстаў (ЕХБ) біскуп Леанід Міховіч, які, па інфармацыі Forum 18, «вітаў некалькі змен у канчатковай версіі закона ў параўнанні з яго папярэднім праектам».

Сярод гэтых зменаў была адмена патрабавання да рэлігійных арганізацый даваць справаздачу перад мясцовымі выканаўчымі камітэтамі пра рэлігійнае выхаванне дзяцей.

«Але нашым галоўным клопатам усё яшчэ застаецца патрабаванне мець 20 дарослых для рэгістрацыі рэлігійнай суполкі. У некаторых вёсках у нас няма неабходнай колькасці людзей, а закон не прадугледжвае ніякага іншага варыянту», — адзначыў Міховіч у размове з агенцтвам Forum 18.

Яшчэ адзін прадстаўнік беларускіх баптыстаў выказаў пазіцыю, што новы закон не з'яўляецца чымсьці нечаканым, бо гэта ўжо адбывалася ў СССР.

«Як сказана ў Бібліі [Эклезіяст 1:9], пад сонцам няма нічога новага. Абавязковая рэгістрацыя пачалася ў Савецкім Саюзе, і з тых часоў нічога не змянілася. Нашы суполкі будуць прытрымлівацца цвёрдай пазіцыі нязгоды з дзяржаўнай рэгістрацыяй», — падкрэсліў адзін з беларускіх баптыстаў.

Агенцтва Forum 18 таксама спрабавала звязацца і з упаўнаважаным па справах рэлігій у Беларусі Аляксандрам Румакам, але ў яго прыёмнай адказалі, што чыноўнік «не дае інтэрв'ю па тэлефоне».

Дарэчы, згодна з афіцыйным сайтам канцылярыі Румака, усяго ў краіне цяпер налічваецца 25 канфесій і 3590 рэлігійных арганізацый, 173 з якіх маюць агульнаканфесійнае значэнне (рэлігійныя аб'яднанні, манастыры, місіі, брацтвы, сястрынствы, духоўныя навучальныя ўстановы), а астатнія 3417 — гэта звычайныя рэлігійныя суполкі.

  • Большая частка з гэтых суполак належыць праваслаўным вернікам (1733), за імі пратэстанты (1040), у склад якіх уваходзяць і баптысты (282).
  • Следам ідуць каталікі рымскага і грэцкага абрадаў (сумарна 516). А колькасць суполак мусульман і мармонаў у Беларусі складае 24 і 4 адпаведна.
  • З поўнай статыстыкай па усіх канфесіях можна азнаёміцца тут.

Як мы пісалі раней, асноўная верагодная мэта новага закона аб рэлігіі — гэта пратэстанты. За апошнія 30 гадоў яны выбіліся ў лідары па колькасці росту прыходаў, а да таго ж пратэстанцкія вернікі разам са сваімі пастарамі часта займаюць незалежную і прынцыповую пазіцыю, што, вядома, не падабаецца рэжыму Лукашэнкі.

Як паказаў нядаўні прыклад з палітычнымі партыямі, многія пратэстанцкія суполкі і іншыя рэлігійныя аб'яднанні могуць не прайсці перарэгістрацыю і перастаць існаваць легальна.

Своеасаблівай «першай ластаўкай» такой тэндэнцыі ўжо стала мінская пратэстанцкая царква «Новае жыццё», якая была ліквідаваная ў кастрычніку мінулага года. Таксама дасталося і каталікам, для якіх закрылі Чырвоны касцёл «з-за дзіўнага пажару» ўнутры будынка.

Акрамя таго, цягам апошніх трох гадоў рэгулярна з'яўляюцца паведамленні пра затрыманні святароў розных канфесій і пастараў па ўсёй краіне. 

Чытайце яшчэ па тэме рэлігіі: 

Як я пагаварыў з міліцыянерамі, якія прыйшлі мяне прафілактаваць, пра Бога, закон і сумленне

У беларускай арміі з'явіліся інструктары па працы з вайскоўцамі-вернікамі

Рада БНР: РПЦ — галоўная прычына міжрэлігійнай напружанасці ў Беларусі

Ад свінарнікаў да спіртзавода: як у БССР выкарыстоўвалі зачыненыя цэрквы

«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі

Каментары5

  • Пратэстанцкі атэіст
    13.01.2024
    Рэпутацыю секты КДБ забаронай іншых канфесій не выратуеш.
  • Вернік
    13.01.2024
    Нахалеру вернікам рэгістравацца? толькі праблем нажываць... Ёсць Бог, аднадумцы, ёсць сям'я.

    Усе законы дзяржавы пра рэлігію могуць быць толькі "не замінай людзям займацца духоўнай працай". Для злачынцаў і махляроў пад відам сектаў ёсць звычайны угалоўны кодэкс. Усё атстатняе - ад д'ябла. 
  • всё просто
    14.01.2024
    Господи, лукашенко зачищает религиозное пространство Беларуси под моковскую секту, московскую церквь Беларуси, её экономические и финансовые интересы.
    Тем более, что московская секта проповедует не христианский принцип - помазаника божьего в виде верховной, светской власти.
    Это и есть то, что, надо силой захваченной, силой удерживаемой, незаконной власти лукашенко. Остальные, особенно стоящие на Христианских позициях - МЕШАЮТ !
    Ведь московская секта не вылазит из баз омона, спецназа, где освещает орудия пыток и убийств беларусов, а мамлюков, опричников и янычар, этих подразделении, благословляет на убийства, пытки, избиения беларусов и отпускает им эти грехи.

Цяпер чытаюць

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў12

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек4

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»21

У нядзелю да +38°С, у панядзелак да +39°С. Але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Якая драма ў Іране! Святкавалі выхад у плэй-оф, але гол адмянілі10

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

«Геаграфія ўкраінскіх далёкабойных санкцый пастаянна пашыраецца». Зяленскі пракаментаваў удар «Фламінга» па заводзе, які вырабляе «Арэшнікі»5

Беларуса, які доўгі час жыў у Расіі і гандляваў запчасткамі, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

На Нямізе абвалілася шкляная сценка прыпынку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў12

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць