Вайна22

Расіі пагражаюць новыя санкцыі, калі не будзе пагаднення аб перамір'і да канца красавіка

Спецыяльны дыпламатычны пасланнік Трампа Стыў Уіткаф наведаў Расію і сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у пятніцу, піша Axios.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Напярэдадні сустрэчы Уіткафа з Пуціным, Трамп напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social: «Расія павінна пачаць дзейнічаць. Занадта шмат людзей ГІНЕ — тысячы штотыдзень — у жудаснай і бессэнсоўнай вайне. Вайне, якой ніколі не павінна было быць і якой не было б, калі б я быў прэзідэнтам!!!»

 Трамп выказаў незадаволенасць тым, што перамовы за апошнія тыдні не прынеслі значнага прагрэсу, і ў нейкі момант заявіў, што ён «раззлаваны» выказваннямі Пуціна пра Украіну.

Калі да канца месяца не будзе дасягнута перамір’я, Трамп можа ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі альбо праз выканаўчыя паўнамоцтвы, альбо звярнуўшыся да Кангрэса з просьбай прыняць новы санкцыйны закон, паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй, піша Axios.

«Мы даведаемся даволі хутка — на працягу некалькіх тыдняў, а не месяцаў — ці сур’ёзна Расія ставіцца да міру. Спадзяюся, што так», — сказаў Дзяржсакратар Марка Рубіа на мінулым тыдні на палях саміту НАТА ў Бруселі.

На мінулым тыдні Уіткаф прымаў Дзмітрыева ў Вашынгтоне ў спробе зрушыць перамовы з мёртвай кропкі.

У той час як Украіна пагадзілася з прапановай Трампа аб безумоўным перамір’і і ўслед за гэтым — з планамі па марскім перамір’і меншага маштабу, Расія вылучыла шэраг новых патрабаванняў, у тым ліку — зняцце часткі амерыканскіх санкцый.

«Мы рухаемся наперад. Спадзяемся, што мы ўжо адносна блізка да дамовы паміж Расіяй і Украінай аб спыненні баявых дзеянняў», — заявіў Трамп у чацвер падчас пасяджэння Кабінета.

Каментары2

  • Андрусь
    12.04.2025
    Не санкцыі патрэбны а сучасная амерыканская зброя для Ўкраіны .
    Але на гэта Трамп па вядомых прычынах не пойдзе
  • Чырвоныя Чаравічкі
    12.04.2025
    Да падатрэцца Путлер гэтыямі санкцыямі, і далей пойдзе захопліваць. Будуць не за боршч рабіць у РФ , а за сухары вось і ўсе змены.

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі6

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць