Грамадства1919

У пачатку вайны кавэзэшніцу Марыну Грыцук вывозілі з-пад Кіева на танку. Цяпер яна вядзе мерапрыемствы ў Расіі

Актрыса і тэлевядучая Марына Грыцук, якую ратавалі з расійскай акупацыі ў першыя дні поўнамаштабнай вайны ва Украіне, цяпер працуе на беларускім тэлебачанні і вядзе розныя мерапрыемствы ў Расіі.

Фота: інстаграм @mary.gritsuk

Берасцейка Марына Грыцук вучылася ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Будучы студэнткай, стала гуляць у КВЗ, спачатку за сваю ВНУ, пазней трапіла ў зборную Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Каманда БДУ за яе часамі двойчы станавілася чэмпіёнам вышэйшай лігі КВЗ. З 2004 года Грыцук працавала на беларускім тэлебачанні, у 2019 годзе далучылася да акцёрскага складу ўкраінскага «Дызель шоу». У Марыны чацвёра сыноў.

Калі Расія напала на Украіну, Грыцук трапіла ў акупацыю пад Кіевам — захрасла ў Дымеры, што знаходзіцца за 35 кіламетрах ад украінскай сталіцы. Расійскія вайскоўцы ўвайшлі туды на другі дзень уварвання. Кіраўнік праекта «Дызель-шоу» Ягор Крутагалоў тады расказваў, што Грыцук «17 сутак прасядзела без сувязі, без святла. А на 17-ы дзень яе муж, беларускі спявак Акім Тышко дамовіўся яе забраць. Па яе прыехаў танк. Яна села ў яго і такім чынам з'ехала ў Беларусь».

Калегі Марыны згадвалі, што яе праўкраінскія сімпатыі сумневаў раней не выклікалі, але публічна і наўпрост адназначна выказвацца па тэме яна не рашалася, называючы сябе «апалітычнай». Гэтак было і з ігнараваннем рэпрэсій у Беларусі. Знаёмыя Грыцук, да якіх «Наша Ніва» звярнулася па каментар, дапускаюць, што маўчанне працягнулася ў тым ліку таму, што яе эвакуацыю арганізоўвалі з беларускага боку. А значыць танк, які яе вывозіў, хутчэй за ўсё, быў расійскі.

Пасля вяртання Грыцук на радзіму стала зразумела, што асноўным рынкам яе працы будзе Беларусь. Таму любыя выказванні ці па тэме расійскай агрэсіі, ці наконт рэпрэсій сталі тым больш недапушчальныя.

Марына з сям’ёй. Яе муж, спявак, экс-саліст вакальнага гурта «‎Чысты голас» Акім Тышко гастралюе пераважна па Расіі. Фота: інстаграм @akim_tyshko

Сёння асабістыя старонкі Грыцук суцэльна стэрыльныя, прысвечаныя працы і паездкам за мяжу. Нядаўна Марына наведала з мужам Партугалію. Яна працягвае падтрымліваць вобраз чалавека-сонейка, што заўсёды на пазітыве, з усмешкай на твары.

Фота: інстаграм @mary.gritsuk

Галоўным чынам Грыцук працуе ў Беларусі, а ў Расію выязджае ў камандзіроўкі. З нядаўняга — праца ў Сочы на Leaders Camp, а таксама на карпаратыўным свяце сеткавай кампаніі з расійскімі каранямі Greenway Global. Мерапрыемства яна вяла разам з Гарыкам Марцірасянам.

Фота: інстаграм @mary.gritsuk

На «Яснае ТБ» (праекце «Белтэлекама») Грыцук вядзе праграму «Мой горад», у межах якой катаецца па Беларусі і расказвае пра цікавосткі розных гарадоў. Абавязковы спадарожнік вандровак — аднайменны мабільны дадатак ад «Белтэлекама» з сістэмай навігацыі, які паралельна тут і рэкламуецца.

Скрыншот: ютуб-канал праекта «Мой горад»

Таксама Грыцук з’яўляецца тварам канала «ТНТ International» — міжнароднай версіі расійскага канала ТНТ: яна вядзе ранішняе шоу «Пад’ём» і «Жаночае шоу», дзе ўжо з’яўлялася раней — у 2020 годзе.

Акрамя таго, Марына далучылася да каманды настаўнікаў мінскай школы тэлевядучых. Словам, гэта таксама праекта ТНТ: навучанне адбываецца непасрэдна ў студыях тэлеканала. Практыка — таксама на іх праектах. Разам з ёй нюансы працы ў кадры выкладаюць, напрыклад, Георгій Калдун і Аляксандр Смірноў (экс-вядучы праграмы «Зона Х»).

Тэлегледачы таксама могуць пабачыць Марыну ў рэкламе — латарэі «Еўраопта», «Тое лато» ці мэблі ад «Пінскдрэў».

Грыцук з вядучымі Ягорам Хрусталёвым і Аляксандрам Сярэбранікавым, спеваком Тэа і кампазітарам Яўгенам Алейнікам.

Каментары19

  • Вадім
    12.04.2025
    Пацани з троещіни передають щирі вітання
  • Хлапчукам
    12.04.2025
    Вадім, мирного вам неба
  • Квас
    12.04.2025
    Будь синепалый помоложе - родила бы ему еще пару Колей.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць