Улада

Школьнікаў на бульбу

Ізноў вучыцца на палях.

Ізноў вучыцца на палях.

У мінулую суботу «Настаўніцкая газета» першую паласу цалкам прысьвяціла пытаньню ўборцы ўраджаю і ўдзелу ў ім прадстаўнікоў установаў адукацыі. Ёсьць тут і артыкул міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, які цьвёрда «рэкамэндуе» пэдагогам і студэнтам аказаць «пасільную дапамогу» сельгаспрадпрыемствам.

Падчас летніх вакацыяў дзеці ў вёсках на практыцы працягваюць працаваць на прышкольных участках, полячы градкі. Таксама не сакрэт, што ў вясковых школах засталася практыка ўдзелу вучняў ва ўборцы бульбы, морквы, капусты. Па ўсім відаць, што гэтыя фэадальныя традыцыі камусьці выгадна захоўваць.

Ужо не дзівуе інфармцыя аб стварэньні сельскагаспадарчых атрадаў зь ліку студэнтаў ВНУ і ССНУ. Студэнты даўно зьяўляюцца закладнікамі сваіх унівэрсытэтаў: у адваротным выпадку не заселяць у інтэрнаты, пазбавяць надбавак да стыпэндыі. Куды больш інтрыгоўна выглядае навіна аб тым, што «свой пасільны ўклад ва ўборачнай могуць аказаць калектывы загарадных аздараўленчых лягераў».

Аднаго не дадумалі лукашэнкаўскія міністры: варта было б выдаць загад аб прыцягненьні на капаньне бульбы замежных турыстаў. Гэта было б незабыўна!

Каментары

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →