Гарадзенка з месячным дзіцем не магла трапіць у кватэру з-за чужой аўчаркі ў тамбуры
Здарэнне адбылося 14 студзеня ў доме на вуліцы Напалеона Орды.

Ілюстрацыйнае фота: petshop.ru
Дзяўчына не магла трапіць у кватэру з-за вялікай нямецкай аўчаркі, якую хтосьці пакінуў прывязанай у тамбуры.
Міліцыянты прыбылі на месца. Устанавіць уладальніка гадаванца не ўдалося, таму жывёліну перадалі кінолагу з Дэпартамента аховы, а дзяўчына з дзіцем змагла трапіць дадому.
Каментары