Беларуска падавілася кавалкам «Напалеона» і адсудзіла кампенсацыю
Торт «Напалеон» набылі ў 2023 годзе на Радаўніцу. У ім аказаўся кавалак паперы, якім і падавілася Наталля, піша «Анлайнер».

Да юрыстаў пацярпелая наважылася ісці пасля таго, як патэлефанавала на прадпрыемства і выказала сваю прэтэнзію, а ёй адказалі: «Ніхто ж не памёр».
Вынікам гісторыі стала адсуджаная кампенсацыя памерам у 40 рублёў і ліст з прабачэннямі ад вытворцы. На прадпрыемстве прайшла праверка, вінаватых знайшлі.
Каментары