Грамадства2121

«Дзеці крычалі ўслед: «Нігер-нігер…» Як жывецца ў Магілёве інтэрнацыянальнай пары

Магіляўчанка Юлія і ланкіец Вішва жанатыя каля трох гадоў. Гэты час яны называюць самым шчаслівым у сваім жыцці. Стараюцца не звяртаць увагі на перасуды. І нават пагрозы ад расістаў, якія сыплюцца з інтэрнэту, хоць і псуюць настрой, але не азмрочваюць іх кахання. Як у не заўсёды талерантным грамадстве захаваць свае пачуцці і кожны дзень знаходзіць падставу для радасці, напісала Komkur.info.

Фота з архіва гераіні матэрыялу

Дзьмухаўцы для Юлі

На Шры-Ланцы дзьмухаўцы не растуць, таму Вішва не ведаў, што гэта за кветкі. Убачыў — на полі расце нешта жоўтае і прыгожае, і нарваў цэлы букет для сваёй жонкі. Іншая скрывілася б ці павучальным тонам патлумачыла, што ды як, а Юля радая. Рагоча са сваім ланкійцам, букет да сябе прыціскае… У гэтым уся іх пара. І яна, і ён умеюць радавацца дробязям.

Пара ўвесь час імкнецца ладзіць адзін для аднаго сюрпрызы. Магілёў, 2021 год

«Ведаеце, што мяне адразу скарыла ў Вішцы? (так Юлія ласкава называе мужа. — Аўт.) Яго рамантычнасць. Гэта ўласціва ўсім ланкійцам, і мой каханы — не выключэнне. Ён увесь час робіць мне нейкія сюрпрызы, не абавязкова матэрыяльныя. Няма грошай — прыдумае што-небудзь. Як тыя ж дзьмухаўцы, напрыклад. Абдымацца гатовы днямі. Напэўна, празмерная пяшчота раздражняла б, калі б не моцны мужчынскі пачатак. У ім усё нейкім дзіўным чынам спалучаецца. Вішва — стопрацэнтны лідар у сям'і. І мне гэта падабаецца».

Можна было б падумаць, што Юля ідэалізуе партнёра. Калі б не адно, а дакладней два «але». У яе за плячыма ўжо быў адзін шлюб, з беларусам, — ёсць з чым параўноўваць. Ды і ўзрост для «тургенеўскай паненкі» не адпаведдны: Юлі, скажам так, трошкі за 30.

Юля і Вішва шчаслівыя разам

Дзе ўзяць торт на Дзень нараджэння на Шры-Ланцы?

Вішва быў палачкай-ратавалачкай для нашай гераіні з першага дня знаёмства. На адпачынак у Шры-Ланцы, куды Юля амаль пяць гадоў таму прыляцела з разбітым сэрцам (і ні пра якія адносіны пасля няўдалага шлюбу не думала), прыпаў яе дзень нараджэння. З былым мужам быў поўны раздрай, сябры разышліся па нумарах, а імянінніца блукала каля мора і рыдала.

Так супала, што ў яе гатэлі ў гэты вечар праходзіла крутая вечарынка. Нават салют быў (як потым жартаваў Вішва, у Юлін гонар). Магіляўчанка ўзяла сябе ў рукі і вырашыла: раз так — буду святкаваць адна. Або ў кампаніі незнаёмых людзей. І нават прывезеныя з дому свечкі для торта з сабой на вечарыну захапіла.

Але вось бяда — самога торта ў гатэльным рэстаране не аказалася. Падахвоціўся дапамагчы доўгавалосы ўсмешлівы ланкіец па імені Вішва, які там падзарабляў. Сярод ночы зганяў у нейкую краму на востраве і прывёз шыкоўны, спецыяльна распісаны для Юлі торт. Так пачалося іх знаёмства…

«Я Вішку сур'ёзна не ўспрымала, хоць бачыла, што яму падабаюся, — прызнаецца Юлія. — Ну, якія адносіны? Мне ў той час ад ранейшых хацелася адысці… Мы сябравалі. Ён мне ўсё паказваў і расказваў: пра культуру, пра гісторыю Шры-Ланкі. У такія месцы вадзіў, куды толькі ланкійцы маглі патрапіць.

Тое, што закахалася, зразумела за пару дзён да ад'езду дадому. Але спісвала гэта на эйфарыю ад вострава. А калі прыляцела ў Беларусь і не перастала думаць пра Вішву, зразумела, што востраў тут ні пры чым».

Жыццё ў інтэрнэце

Год, як ні спрабавала, пара не магла выбрацца адзін да аднаго ў госці — у той перыяд усіх накрыў каранавірус, і на межы «навесілі замкі». Размаўлялі маладыя людзі па інтэрнэце. Кожны божы дзень па некалькі гадзін.

«Што казаць, мы нават на ноч не адключалі WhatsApp, спалі з уключанымі тэлефонамі, каб быць хоць так разам. Гэта Вішка прыдумаў», — кажа Юля.

Так яны сябе правяралі. І для Юлі, і для Вішвы каханне на адлегласці — новы вопыт. І калі ланкіец пра свае пачуцці трубіў на ўвесь белы свет (нават бацькі ведалі і віталі яго адносіны з беларускай, бо сын стаў больш удумлівы і сур'ёзны), то Юля шыфравалася як магла. Яна разумела, што сям'я яе саюз з цемнаскурым хлопцам наўрад ці ўхваліць.

Быў адзін чалавек, чыё меркаванне нашу гераіню асабліва хвалявала, — гэта яе сын Даніла ад першага шлюбу. Але хлопчык, у адрозненне ад старэйшых сваякоў, Вішву прыняў адразу. Яны да гэтага часу любяць праводзіць час разам.

Дарэчы, менавіта з-за Даніка муж і жонка жывуць цяпер не на Шры-Ланцы, а ў Беларусі. Юля са сваім былым мужам, падзяліўшы тыдні напалову, па чарзе глядзяць сына.

Пры ўяўнай розніцы нашы героі вельмі падобныя

Серфер у вясковай сажалцы

Што дзіўна, пры розніцы менталітэтаў і культур муж і жонка вельмі падобныя. Вішва яшчэ тады, на востраве, сказаў Юлі: «Ты такая ж вар'ятка, як і я…» І калі іншых неразважлівасць ў ёй раздражняе, то ланкіец, наадварот, яе любіць.

Яны слухаюць адну музыку, глядзяць адны фільмы — часцей рускія, каб Вішка узбагачаў лексіку. Ды што казаць, нават мова ў іх свая, асаблівая. Спачатку размаўлялі на ламанай англійскай, потым туды дадаліся свае слоўцы і паняцці, цяпер вось ураджэнец Шры-Ланкі так-сяк стасуецца па-расейску. Нават чытаць пачаў. Увогуле, з камунікацыяй праблем няма.

«Сцвярджаць, што зусім у нас усё бясхмарна, не магу, — падкрэслівае Юля. — Але мы сапраўды не сварымся і не сварыліся. Нават калі працавалі разам. Я — рамесніца, раблю свой шакалад, а Вішка, прыляцеўшы ў Магілёў, стаў мне дапамагаць.

Яму было вельмі цяжка знайсці працу тут — і гэта яго, як галаву сям'і, як здабытчыка, гняло. На востраве Вішва заўсёды быў пры справе і пры грашах. Ягоны бацька пастаўляе садавіну і гародніну ў мясцовыя крамы, і сын з ім. Падзарабляў і ў гатэлях. Плюс муж — серфер. І, божачкі, як ён сумуе па моры…»

Таму муж і жонка імкнуцца разнастаіць свой вольны час, як могуць: то ў вясковай сажалцы выкупаюцца, то на канькі стануць.

У Беларусі не ўсе ўспрымаюць гэтую пару адэкватна

Цёмнаскуры азіят

Але больш за ўсё Вішву ў Беларусі хвалюе нават не адсутнасць мора, а стаўленне мясцовых. Асабліва людзей ва ўзросце. Ён любіць апранацца ярка, сочыць за модай і за сабой, аднак часам адчувае сябе чалавекам другога гатунку.

Некаторыя магілёўскія бабулі, гледзячы на яго, пачынаюць хрысціцца. Палохаюцца. Бывала такое, што з крамы выганялі. З вяселля сяброў пажылая сваячка папрасіла сысці. У гіпермаркеце дзеці крычалі ўслед: «Нігер-нігер…» (ланкійцы, дарэчы, азіяты).

«Калі такое здараецца, мы ўдваіх перажываем. Вішва не разумее: за што яго абражаюць? Пытаецца: чаму ў тваёй краіне такія злыя людзі? Калі мы вернемся на Шры-Ланку? А я, пакуль не падрасце сын, паўтаруся, нікуды з'язджаць адсюль не збіраюся…»

Юля не адчайваецца. Шмат у чым, каб змяніць стаўленне суайчыннікаў да інтэрнацыянальных параў, яна вядзе інстаграм і гранічна адкрыта распавядае пра сваё жыццё з Вішвай. Вядома, яе напружваюць пагрозы расістаў, якія групамі па 500 чалавек атакуюць акаўнт. І самае мяккае, што пішуць: «Хадзі ўвечары асцярожна — і глядзі ў два вокі…», але наша гераіня не мае намеру хаваць галаву ў пясок і саромецца таго, што кахае чалавека іншай нацыянальнасці.

«Я разумею, што гэта «канапныя грозьбіты», але цяпер, у гэты асаблівы перыяд, нам не хочацца ніякага негатыву (калі рыхтавалася інтэрв'ю, Юля з Вішвай чакалі дзіця, цяпер у пары падрастае сын Лёва. — Аўт.). Але ў кожным выпадку хачу сказаць, што ўсё гэта кропля ў моры … Мы па-сапраўднаму шчаслівыя.

І, дарэчы, мае бацькі ўжо прынялі Вішву. І нават мая бабуля родам з Сібіры, кансерватыўная да бязмежнасці, бачачы нашы адносіны і старанні Вішкі па гаспадарцы, выдала: «Які ж класны ў мяне ўсё ж такі зяцёк!»

Чытайце таксама:

Слуцкія паясы ткалі негрыцянкі — архіўнае адкрыццё

Апублікаваны рэйтынг краін ЕС паводле ўзроўню расізму. Расказваем, дзе расавай дыскрымінацыі больш

Найлепшы футбаліст Беларусі — віцябчук з афрыканскімі каранямі. Хто такі Макс Эбонг?

Любіць дранікі з мясам, ужо прывык да беларускай бульбы і ведае некалькі беларускіх слоў. Камерунскі футбаліст расказаў, як яму жывецца ў Смаргоні

Каментары21

  • гоблен
    27.01.2024
    Любовь - это прекрасно! Терпимость к не таким, как ты - это супер! Возлюбите ближнего своего! Читать Ремарка марш! Ать-два. Но белорусы - это такая толерантная нация! Моццкали, русня, орки, орчихи и орчёнки. Одно слово - восточные немцы, блеать :) (глумливо ухмыляецо)
  • гоблен
    27.01.2024
    "...не мае намеру хаваць галаву ў пясок і саромецца таго, што кахае чалавека іншай нацыянальнасці..."

    Гоблен люто +++

    А про русских слабо так? Лакиец фигня)

    "Патриотизм - последнее прибежище негодяя!" Автора хоть знаете, грамотеи нацозобоченные?
  • имя
    27.01.2024
    Наши люди в большинстве дикие. Надо воспитывать и показывать на пальцах. А вам, ребята, счастья желаю и всего хорошего

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?3

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Усе навіны →
Усе навіны

Закрыццё рэстарана Falcone у Мінску можа быць звязана з расследаваннем польскіх журналістаў7

Беларуска знайшла танную ікру і краба — закупілася на 200 рублёў, але гэта была памылка1

«Не зразумеў, за што Мірны выбачаўся». Інтэрв'ю з легендарным беларускім тэнісістам Уладзімірам Валчковым9

Лясныя пажары ў Лос-Анджэлесе: пяць чалавек загінулі, у Малібу гараць дамы знакамітасцяў1

Пры ўдары па Запарожжы загінулі 13 чалавек, 63 параненыя2

«Думала, будзе каля 250 еўра». Тыкток у захапленні ад таго, як мінчанка прыгатавала на замову святочны стол9

Расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян перажыў клінічную смерць і знаходзіцца ў коме13

«Я глядзела на сябе голую ў люстэрку і казала: «Змірыся!» Люцыя Герашчанка распавяла пра свой досвед з «Азэмпікам»21

«Галасуй за сваю цудоўную будучыню!» Да выбарчай кампаніі падключылі Wildberries ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?3

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Галоўнае
Усе навіны →