Кіно44

Пяць фантастычна класных фільмаў на рэдкіх мовах: бутанская, латгальская, баскская…

Насуперак законам кінарынку, рэжысёры гэтых фільмаў вырашылі зняць іх на мовах, існаванне якіх знаходзіцца пад пагрозай, — і зведалі поспех.

Pilsēta pie upes

Мовы, на якіх знятыя прыведзеныя стужкі, атрымалі ад ЮНЕСКА статус «уразлівых» — хоць на іх і размаўляе пэўная колькасць людзей, іх выкарыстанне лічыцца абмежаваным. Такі ж статус, дарэчы, мае беларуская мова.

1. «Лунана: Як у класе» (Lunana: A Yak in the Classroom), Бутан 2019

Мова: дзонг-кэ — афіцыйная мова Каралеўства Бутан

Lunana: A Yak in the Classroom
Фота: Samuel Goldwyn Pictures

У фільме «Лунана: Як у класе» абыякавага маладога настаўніка Уг’ена накіроўваюць у школу высока ў гарах Бутана. Гэта далёка ад таго месца, дзе ён хацеў бы быць — Аўстраліі (Уг’ен марыць туды з’ехаць) – і гэта ў васьмі днях хады ад таго месца, дзе ён цяпер жыве — сучаснага бутанскага горада Тхімпху. Пакуль Уг’ен падымаецца ў горы з двума гідамі, рэжысёр Пава Чойнінг Дорджы паказвае, як на гэтым шляху скарачаецца насельніцтва і расце вышыня.

У Лунане жыве менш за 100 чалавек. У класе няма нават дошкі, электрычнасці і кніг. Некалькіх месяцаў, якія Уг’ен правядзе там, дастаткова, каб прывесці яго да думкі, што ён яшчэ можа шмат чаму навучыцца ў вёскі і яе жыхароў.

Што датычыць «яка» ў назве фільма: гаворка ідзе пра сапраўднага жывога яка — гэта падарунак Уг’ену, і ён стаіць проста ў класе ды жуе свой корм — проста шчаслівы быць побач з дзецьмі. Увесь фільм напоўнены такім настроем лагоднай радасці.

Фільм быў намінаваны на «Оскар» 2022 года як найлепшы міжнародны фільм.

2. «Піранні Неапаля» (Piranhas), Італія 2019

Мова: неапалітанская, распаўсюджаная на поўдні Італіі

La paranza dei bambini
Фота: Palomar2018

Фільм расказвае пра групу падлеткаў з Неапаля, якія страшаць жыхароў на вуліцах горада пісталетамі і аўтаматамі АК-47 — робяць яны гэта па загадзе свайго боса. Галоўныя героі аслепленыя сваімі жаданнямі і мала ўсведамляюць, да чаго можа прывесці злачыннае жыццё. Яны імкнуцца здабыць лёгкія грошы і ўладу ды рамантызуюць вобраз прадстаўнікоў крымінальнага свету.

Слова piranza на неапалітанскай мове абазначае злачынную групоўку маладых людзей і супадае са словам з прыбярэжнага дыялекту, што абазначае касяк маладой рыбы, якую святло прыцягвае ў пастку ў сетках рыбакоў.

На Берлінскім кінафестывалі стужка атрымала «Срэбнага мядзведзя» за найлепшы сцэнар.

3. «Горад ля ракі» (The Sign Painter), Латвія 2020

Мова: латгальская, на якой размаўляюць жыхары ўсходняй Латвіі

Скрыншот з трэйлера: lsm.lv

У Ансіса не дужа заўважная прафесія — ён маляр і лакіроўшчык. Аднак яго сціплае рамяство патрэбнае ўсім уладам: спачатку назвы вуліц у горадзе павінны быць памаляваныя ў зялёны колер у духу перадваеннага латвійскага аўтарытарнага рэжыму, потым за часамі камуністаў усё будзе памалявана ў чырвоны, затым — у іншы колер, які падабаецца ўжо нацыстам.

Сцэнар фільма заснаваны на матывах аднайменнага рамана латышскага пісьменніка-эмігранта Гунара Яноўскіса. Здымкі праходзілі ў асноўным у Латгаліі: Краслава, Лудза, Рэзэкнэ. Жанр стужкі — трагікамедыя, якая адлюстроўвае лёгкасць узаемаадносін і любоў маладых людзей на фоне сур'ёзных гістарычных падзей, калі ў 30-40-я гады мінулага стагоддзя змянілася некалькі палітычных рэжымаў. Таксама гэта фільм пра каханне і страты.

«Горад ля ракі» ўваходзіць у надзвычай кароткі спіс фільмаў, знятых на латгальскай мове. Доўгі час першым і адзіным такім фільмам была стужка «Дзіця чалавечае», знятая ў 1991 годзе. Аднак апошнім часам цікавасць да мовы зноў вырасла: так, у 2022-м на латвійскім тэлебачанні адбыўся прэм'ерны паказ першага латгальскага камедыйнага серыяла FATE. Латгальскую мову факультатыўна вывучаюць у школах, за яе існаванне змагаюцца прафесіяналы-лінгвісты і актывісты.

4. «Анэ» (Ane), Іспанія 2020

Мова: баскская — мова людзей, якія жывуць у паўночных абласцях Іспаніі і сумежных паўднёвых раёнах Францыі

Ane is missing
Фота: Courtesy of Latido Films

Лідэ працуе ахоўніцай на заводзе па вытворчасці высакахуткасных цягнікоў — дарэчы, гэтая вытворчасць выклікае сацыяльныя пратэсты на вуліцах. Аднойчы жанчына прыходзіць дадому пасля працы і вясёлай бяссоннай ночы ды гатуе сняданак на дваіх — але яе дачкі-падлетка нідзе няма. Не з’яўляецца яна і на наступны дзень. Лідэ не асабліва непакоіцца, мяркуючы, што яе знікненне, верагодна, звязана з іх буйной сваркай напярэдадні. Пераглядаючы рэчы Анэ, Лідэ паступова пачынае разумець, што яна наогул мала што ведае пра сваю дачку.

Рэжысёр Перэс Саньуда — пры добрай падтрымцы сцэнарыста — пераходзіць ад містыкі да палітычнай драмы, малюючы партрэт сям'і, скалечанай няздольнасцю будаваць зносіны і выказваць прыхільнасць. Пошукі Лідэ звязаныя не толькі з яе дачкой, але і з пошукам сэнсу ў яе жыцці і спосабу пераадолець прорву, якая ляжыць паміж ёй і яе дзіцем.

Актрыса Патрысія Лопэс Арнаіс, якая сыграла Лідэ, атрымала некалькі ўзнагарод за найлепшую жаночую ролю.

 5. «Ціхоня» (The Quiet Girl), Ірландыя 2022

Мова: ірландская і часткова ангельская

The Quiet girl
Фота: themoviewaffler.com

Падзеі фільма адбываюцца ў сельскай мясцовасці Ірландыі ў 1981 годзе. Ціхую, усімі забытую дзевяцігадовую дзяўчынку адпраўляюць на лета з яе не вельмі шчаслівай сям'і да сваякоў свёкра. Спачатку трохі напалоханая сваім асяроддзем, яна паступова пачынае расцвітаць пад іх апекай — але ў гэтым доме, дзе не павінна быць сакрэтаў, дзяўчынка ўсё ж знаходзіць адзін.

Фільм атрымаў прызнанне крытыкаў за эмацыйную вагу, сюжэт і выкананне. На прэміі Irish Film & Television Awards ён атрымаў узнагароду за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру і найлепшую жаночую ролю тагачаснай 11-гадовай Кэтрын Клінч. Пазней стужку выбралі ў якасці заяўкі Ірландыі на «Оскар». Акрамя таго, «Ціхоня» стаў самай касавым фільмам на ірландскай мове за ўвесь час.

Каментары4

  • Алесь Нязгода
    31.01.2024
    От шоб хто колы на поліской мове зробыв фільм..
  • Kupi słana
    31.01.2024
    гоблен,тыя, што рэдка сустракаюцца, відочна 
  • Kupi słana
    31.01.2024
    Вось і на беларускай мове замала фільмаў...Вельмі шкада, што такі стан рэчаў

Цяпер чытаюць

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая10

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка паразважаў, чаму беларусы лічаць цэны ў далярах, а расейцы — не13

Зяленскі прапануе Расіі падоўжыць забарону на дальнабойныя ўдары на 30 дзён

Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах7

Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»1

Кітай паспяхова выпрабаваў неядзерную вадародную бомбу1

Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна4

«90 чалавек выгналі пад пякучае сонца і трымалі там тры гадзіны. Я паўтарала толькі адну малітву: няхай ім усё вернецца»14

Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку33

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая10

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць