Грамадства1111

«Узяла чужую барсетку з $1700. І раскаяння не было». У Грузіі на беларуску завялі дзве крыміналкі за крадзяжы

У 2022 годзе ў Вікторыі Макей, заснавальніцы праекта дапамогі людзям з ментальнымі праблемамі, здарыўся востры псіхоз. Віка перажыла дзве спробы суіцыду, доўгае лячэнне, але канвертавала досвед сваёй хваробы ў сацыяльную ініцыятыву. Здавалася, што з праблемамі ўдалося справіцца. Але нядаўна дзяўчыну затрымалі за серыю крадзяжоў.

Да нядаўняга часу жыццё Вікторыі Макей нічым не адрознівалася ад звычайнага. У Беларусі дзяўчына займалася грамадзянскім актывізмам, будавала кар'еру. У эміграцыі працягнула гэты шлях.

«Я была выканаўчай дырэктаркай адукацыйнага цэнтра «Фіяльта», курыравала валанцёрскую службу і вяла адміністрацыйную дзейнасць. Паралельна з гэтым працавала ў рэкламе. За тры гады вырасла з пазіцыі прамоўтара да дырэктара офіса ў Алматы», — расказвае Віка пра свае поспехі.

Фота: інстаграм Вікторыі

Эмацыйны злом здарыўся пазней — пасля пераезду ў Грузію, разводу і пачатку вайны: псіхіка не вытрымала траўміруючых падзей, і ў Вікторыі адбыўся востры псіхоз. Яна распранулася дагала, бегала па вуліцах Тбілісі, крычала. Мінакі выклікалі хуткую — так дзяўчына ўпершыню апынулася ў псіхіятрычнай клініцы.

Пасля доўгага лячэння Віка змагла вярнуцца да паўнавартаснага жыцця і нават запусціла праект дапамогі людзям з ментальнымі разладамі «Кукуха стамілася». Але неўзабаве дзяўчыну арыштавалі за серыю крадзяжоў.

«Усё адбылося імкліва. У кастрычніку я паспрабавала наркотык, адзін з самых небяспечных псіхастымулятараў. З гэтай нагоды у мяне з'явілася новае кола знаёмстваў — наркаманы і былыя сядзельцы. Я слухала іх неверагодныя гісторыі, і мне стала цікава паспрабаваць пажыць іх жыццём, бо ў сваім я была прыкладам для пераймання: сама прасіла рэпетытараў у мамы, упарта вучылася, паступіла на бясплатнае, атрымала дыплом, стала актывісткай, наведала 25 краін, мела паспяховыя адносіны і гэтак далей. Таму крадзяжы былі звязаныя з гэтай цікавасцю — я ніколі не пражывала такі досвед», — распавядае Віка пра тое, як усё пачалося.

Фота: інстаграм Вікторыі

Першы крадзеж, на які вырашылася дзяўчына, здарыўся ў Тбілісі ў снежні 2023 года: «Я выдзеліла сабе цэлы дзень на гэтую справу — хадзіла па вуліцах горада і вышуквала месцы, дзе можна красці: крамы, пераходы, рэстаранчыкі. У той дзень я скрала 15 лары з кавярні. Уладальнік бара зняў мяне на відэа і потым заявіў у паліцыю, але ўсё абышлося».

Калі першыя крадзяжы былі матываваныя пошукам драйву і адрэналіну, то з часам на іх пачала падштурхоўваць адсутнасць грошай — у Вікторыі яны сталі заканчвацца, але прасіць дапамогі ў блізкіх было няёмка: «Я з 17 гадоў сама зарабляю на жыццё і не бяру грошай у родных. Плюс я ў Грузіі… Не хацела, каб мама перажывала».

Прыехаўшы ў курортны Батумі, Віка адправілася ў казіно, дзе зноў пайшла на злачынства:

«Я ўбачыла на стале чорную барсетку і вырашылася. Гучыць музыка, людзі сядзяць за покерным сталом, дым цыгарэт. Уладальніка барсеткі я вызначаю хутка — малады чалавек турэцкай нацыянальнасці з барадой і дзяўчынай побач. У той момант мне было вельмі спакойна: я была цвёрдая ў сваім намеры, стаяла і назірала пару хвілін.

Калі хлопец адышоў да ахоўніка, я вырашыла дзейнічаць — імкліва падышла да стала, узяла барсетку і накіравалася ў прыбіральню. У кабінцы паглядзела на сваю здабычу — там было 1700 баксаў».

Акрамя даляраў, у сумцы былі грузінскія лары і турэцкія ліры. Дзяўчына забрала ўсё да апошняй купюры, а пустую барсетку пакінула пад унітазам. Сваю нажыву яна патраціла на наркотыкі і забаўкі.

Фота: інстаграм Вікторыі

У студзені 2024-га сітуацыя паўтарылася. Віка расказвае: «У казіно на канапе каля выхаду я ўбачыла сумку. Прысела, адкрыла яе: там быў кашалёк, а ў ім 300 баксаў, карткі, сертыфікат у салярый. Забрала ўсё. Гэтыя грошы я выдаткавала на сябе — выдатна паснедала ў кавярні».

Увечары наступнага дня Вікторыю затрымалі — ужо ў іншым казіно. На ўваходзе яе сустрэлі два высокія супрацоўнікі паліцыі і папрасілі прайсці з імі. Допыт доўжыўся шэсць гадзін, пасля чаго следчыя дзеянні працягнуліся ў кватэры, дзе Віка жыла са сваім маладым чалавекам. Пасля ператрусу ён папрасіў яе з'ехаць.

Як прызнаецца Вікторыя, падчас крадзяжоў яна ўсведамляла, што здзяйсняе супрацьпраўны ўчынак, аднак шкадавання на гэты конт не адчувала.

«Як ні страшна і ні сорамна гэта прызнаваць, але перыядаў раскаяння ў мяне не было. Я стаўлюся да гэтага, як да досведу — значыць, для нечага гэта мне трэба. Вядома, цяпер я знаходжуся ў складаным становішчы: я страціла давер блізкіх, павінна неяк знайсці 4300 еўра, каб паспяхова закрыць справу. Але я моцная і я з гэтым упраўлюся. Кожную ноч дзякую Богу, што я на волі і што ён паказвае мне правільны шлях», — рэзюмуе яна.

Фота: інстаграм Вікторыі

За два крадзяжы, здзейсненыя ў Батумі, на Вікторыю завялі дзве крымінальныя справы, але пра тое, што ўсё можа скончыцца настолькі сур'ёзна, дзяўчына не думала:

«Я такі чалавек, што ніколі не ўсведамляю ўсю сур'ёзнасць сітуацыі. Калі ў Казахстане да мне сталі прыходзіць дадому з паліцыі з-за маёй актывісцкай дзейнасці, я не турбавалася абсалютна і не збіралася пераязджаць, пакуль мой былы муж не заплакаў і не сказаў, як ён хвалюецца за мяне. Тут выйшла гэтак жа».

Па словах дзяўчыны, сёння перыяд наркотыкаў і крадзяжоў у мінулым, а сама яна «на шляху выпраўлення». Віка знайшла падпрацоўку, аднак грошай, каб самастойна выбрацца з сітуацыі, не хапае. 

«Мне трэба ўзяць адваката за 1700 лары (больш за 2000 беларускіх рублёў. — НН), каб ён змог зрабіць усё з найлепшым для мяне зыходам. Мне неабходны псіхолаг на сталай аснове — у мяне трывожны сон і пастаянныя кашмары. Мне неабходна сабраць 4300 еўра, каб закрыць справу. Таксама ў мяне ёсць даўгі перад сябрамі і маімі работніцамі. Усё, канечне, упіраецца ў матэрыяльную дапамогу».

Збіраць грошы дзяўчына збіраецца праз сваю творчасць. «Цяпер на штодзённай аснове я пішу ў блог. Потым гэтыя гісторыі збяру ў кнігу, а пасля зраблю фільм — гэта пачатковы этап у рамках вялікага праекта «Кукушкіна гняздо».

Каментары11

  • Satan
    06.02.2024
    Украл, выпил - в тюрьму! (c) А, да - "выдатна паснедала ў кавярні" Но лучше бы пропила.
  • Арнольд
    06.02.2024
    Шкада дзеўку, паламанае жыццё
  • Не торчок
    06.02.2024
    "У кастрычніку я паспрабавала наркотык, адзін з самых небяспечных псіхастымулятараў."
    Так бы и написала, что долбишь соль. От неё и у нормальных людей крыша едет, а у шизов тем более. Просто "умничка", что тут сказать

У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух3

У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох кампаній за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі

Наколькі карысны гарбуз?1

Лідарка літоўскіх сацыял-дэмакратаў адмовілася ўзначаліць урад. Прычына нечаканая5

Гурт «Пятля прыхільнасці» падзяліўся песняй і кліпам пра «Штосьці добрае»1

Як Лукашэнка сам сабе забараніў балатавацца7

Марына Ментусава адказала тым, хто крытыкуе мірныя пратэсты і акцыі жанчын з кветкамі35

«Проста сагналі ўсіх на двор і не сказалі навошта». Як здымаюцца ролікі для флэшмобу «Надо»13

МЗС Польшчы хоча змяніць крытэрыі выдачы картаў паляка

«Я ўсё ж такі беларус». Гісторыі рускамоўных людзей, якія ў апошнія гады перайшлі на беларускую мову11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух3

У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух

Галоўнае
Усе навіны →