Грамадства33

У Беларусі ўпершыню правялі конкурс сярод аддзелаў прымусовага выканання

Журы ацэньвала працу аддзелаў прымусовага выканання па спецыяльна распрацаванай шкале. Балы выстаўляліся за эфектыўнасць вышуку даўжнікоў, за забеспячэнне выканання судовых рашэнняў, работу са зваротамі грамадзян — усяго 16 крытэрыяў. Такі конкурс у Беларусі правялі ўпершыню, піша «Белка».

 Фота: minjust.gov.by

Сярод іншага, распавёў начальнік раённага АПВ Аляксей Матарас, улічвалася агульная нагрузка на падраздзяленне.

У аддзеле Савецкага раёна Гомеля, паводле яго, працуюць 14 судовых выканаўцаў. У сярэднім за кожным замацавана па 1700 выканаўчых вытворчасцяў. Яны ў мінулым годзе прымусова спагналі з гамельчукоў 8,4 млн рублёў.

Таксама, дадае «Белка», мела значэнне работа з грамадзянамі, якія не могуць выплачваць даўгі. «У такіх выпадках выканаўцы падбіралі альтэрнатыўны спосаб выканання абавязацельстваў — грамадскія працы або кароткатэрміновае зняволенне ў месцы пазбаўлення волі», — тлумачыць выданне.

«Упартая праца ў 2023 годзе прынесла аддзелу прымусовага выканання Савецкага раёна Гомеля перамогу ў камандным заліку», — піша «Белка».

Каментары3

  • Ёсік
    08.02.2024
    Грошы з гамельчукоў спагналі за аліменты, за парушэньне крэдытных дамоваў, ці за супраціў дырэктару саўгаса, які яны ўзьвялі ледзь не ў грамадзянскую вайну?
  • Алкаш
    08.02.2024
    Белка гэта запой?
  • Матрас
    08.02.2024
    "Альтернативный способ исполнения-заключение в места лишения свободы"...Ну такое,удивило малость...Как минимум.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць