Грамадства1010

«Не так важная колькасць, як якасць». Прапагандыста трывожыць, што сагнаны на сустрэчы народ не задае пытанняў

Галоўны ідэолаг Гомельскай вобласці Дзяніс Язерскі на сходзе прапагандыстаў рэгіёна звярнуў увагу на тое, што на арганізаваных ідэалагічных мерапрыемствах не адчуваецца зваротнай сувязі.

«У вобласці за мінулы год арганізавалі 740 дыялогавых пляцовак, удзел у якіх прынялі больш за 40 тысяч чалавек.

Але не так важная колькасць, як якасць такіх мерапрыемстваў. Падчас асобных сустрэч ад работнікаў прадпрыемстваў не прагучала ніводнага пытання», — адзначыў галоўны абласны прапагандыст. 

Дадаткова дадае клопату тое, што і самі байцы ідэалагічнай сферы не асабліва гараць энтузіязмам:

«На жаль, не ўсе актыўна карыстаюцца магчымасцю павышэння кваліфікацыі. Некаторыя не ўдзельнічаюць у навучальных семінарах, хоць яны праводзяцца».

Каментары10

  • Апанас
    09.02.2024
    А колькі за не правільнае пытанне даюць гадоў?
  • Знайшлі праблему
    09.02.2024
    Вось-вось. Ну якая праблема надрукаваць на паперачцы правільныя пытанні і раздаць верным БРСМаўцам. І адразу жыццё зайграе прыемнымі фарбамі. Галоўнае, калі будуць чытаць, каб прапагандыст не пабачыў лісточак)))
  • Красти крабс
    09.02.2024
    Согнанному быдлу как то не свойственно обычно задавать вопросы. Муму, хрюхрю - на большее не рассчитывайте.

Цяпер чытаюць

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю9

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю9

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць