Грамадства1111

Аршанцы падзяліліся падрабязнасцямі пра сям'ю, у якой маці забіла чатырох дзяцей

Выданне «Медыязона» высветліла, што жанчыну, якая забіла чатырох сваіх дзяцей у Оршы, завуць Ірына Куранкова. Таксама крыніца выдання расказала пра некаторыя падрабязнасці з жыцця гэтай сям'і.

Дом у Оршы, дзе жыла сям'я Куранковых. Фота: Іна Рашкевіч / vkurier.by

Крыніца «Медыязоны», блізкая да сям'і, сцвярджае, што дзяцей знайшла іх бабуля.

«Усе суседзі расказваюць, што яна адчыніла дзверы сваім ключом. Прыйшла, бо не магла датэлефанавацца. І ўбачыла там Ірыну ў крыві, таму што тая спрабавала вены парэзаць. І дзяцей. Кажуць, яны ў радок ляжалі», — расказвае крыніца.

Па словах крыніцы, у сям'і было шасцёра дзяцей: трое вучыліся ў школе № 20 у Оршы. Старэйшы сын — у 11 класе, ягоны брат — у 8-м, сястра — у першым. Яшчэ тром дзецям было ад года да пяці гадоў.

У дзяцей Ірыны былі розныя бацькі. Прадстаўнік Генпракуратуры расказаў, што ўсе яны «вялі амаральны лад жыцця і з дзецьмі не пражывалі». У доме часта не было ежы для дзяцей.

Па словах крыніцы, саму Ірыну не бачылі п'янай, але часта быў п'яны яе муж. Крыніца сцвярджае, што ён збіваў яе — знаёмыя бачылі яе з сінякамі ў дзіцячым садку.

Інфармацыю Генпракуратуры, што цяперашні муж жанчыны і бацька аднаго з дзяцей цяпер знаходзіцца ў ЛПП, пацвердзіла і крыніца «Медыязоны»: з яе слоў, мужчыну адправілі туды прыкладна паўгода таму.

Паводле інфармацыі былых сілавікоў з «Белпола», мужа Ірыны завуць Дзмітрый Куранкоў. З 2004 года ён працаваў зваршчыкам на заводзе «Легмаш» і больш за 10 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення. Сама ж Ірына працавала на Аршанскім ільнокамбінаце аператарам машыннага абсталявання.

Дом № 3 на вуліцы Завадскага, дзе жыла сям'я, быў здадзены ў 2017 годзе. Тады «Аршанская газета» пісала, што яго жыхарамі сталі «аршанцы, якія маюць права на сацыяльнае жыллё і маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў».

Па словах знаёмых, сям'я жыла бедна, у кватэры не было пральнай машыны. Адна з суседак аднойчы збірала па горадзе дапамогу для іх — цацкі і адзенне для дзяцей. 

Каментары11

  • Лукашыскi рай
    15.02.2024
    Давялi чалавека
  • Вынік працы сацслужб
    15.02.2024
    Сям'я жыла бедна, муж піў і біў жонку, былыя мужы кінулі дзяцей, сацслужбы замест дапамогі жанчыне..вырашылі адабраць дзяцей у маці.
  • Улад
    15.02.2024
    Вынік працы сацслужб, Трэба было забраць дзяцей яшчэ раней. А дапамога такім "маці" апынулася б у віна-гарэлачнай краме. 

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9510

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік6

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9510

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць