Грамадства2626

«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы

Былы журналіст з Бабруйска Уладзімір Усер (Лазараў) памёр 6 снежня ў Беластоку. Раней ён зняўся ў фільме мінскіх прапагандыстаў «Чужое неба». На яго завялі крымінальную справу ў Польшчы за шпіянаж.

Уладзіміру Усеру (Лазараву) было 70 гадоў. Ён памёр увечары суботы, 6 снежня, у прытулку для бяздомных, якім апякуецца дабрачынная каталіцкая арганізацыя Caritas, у Беластоку, расказаў «Радыё Свабода» ягоны знаёмы Сяргей (імя зменена).

«Пайшоў у прыбіральню. Млосна стала. Выклікалі «хуткую». Дзве «хуткія» прыехалі. Хацелі рэанімаваць, але не змаглі. Паўгадзіны рэанімацыя была», — расказвае знаёмы Уладзіміра.

«Галодны, як з Асвенціма»

На думку суразмоўцы «Свабоды», беларускія спецслужбы працягвалі сачыць за Усерам пасля ягонага затрымання ў Польшчы. Ён дадае, што не лічыць, быццам за смерцю Уладзіміра мог стаяць нехта іншы. Стан здароўя беларуса і так быў ужо зусім кепскі.

«Калі яго ABW (Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы) брала, ён аддыхваўся хвілін з дваццаць. Яму было вельмі цяжка. Ён такі быў худы.

Ён не еў ні гародніны, ні садавіны, ні мяса. Толькі калі яго нехта пачастуе, тады еў. Галодны, як з Асвенціма…

Калі яго забірала ABW, яго сняданак быў — гарбата і кавалак хлеба. І ў яго больш нічога не было. Ён вельмі бедна жыў», — успамінае Сяргей. Да таго ж Усер хварэў на цукровы дыябет, меў праблемы з сэрцам. Ногі ў яго былі распухлыя, на іх былі раны, з якіх цякла лімфа, расказвае суразмоўца.

Уладзімір у Польшчы тройчы трапляў у шпіталь. Сяргей ведае, што ён дома часам падаў і не мог устаць. Калі яго спрабавалі завесці ў машыну хуткай дапамогі, ён не мог падняць нагу на прыступку. Дома ён не прыбіраў, рэдка мыўся.

«Ён мог пайсці ў краму і гадзіну ісці 200 метраў, разоў з 5‑6 спыняўся. Адзін раз пайшоў у краму, упаў. Людзі выклікалі «хуткую». Ён адмовіўся ў шпіталь ехаць», — кажа суразмоўца.

У Беластоку Уладзімір апошнім часам не хадзіў на імпрэзы, палітычныя акцыі, бо не меў на гэта сілаў. Яшчэ адзін ягоны знаёмы прыгадаў, што раз бачыў яго на акцыі салідарнасці беларускай дыяспары з палітвязнямі.

Уладзімір Усер не меў страхоўкі ў Польшчы. За тое, што ён тройчы ляжаў у шпіталі, яму выставілі рахункі. Адзін з іх на больш як дзве тысячы еўра, кажа Сяргей.

Ці іх хтосьці мае сплаціць, невядома. Родныя Уладзіміра жывуць далёка за мяжой. Ці яны прыляцяць на пахаванне, пакуль няясна.

Уладзімір Усер раней жыў у Бабруйску. Працаваў журналістам найстарэйшай недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты гораду «Бабруйскі кур’ер», быў сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Усер — сапраўднае прозвішча Уладзіміра, Лазараў — творчы псеўданім. «Ён столькі гадоў працаваў у газеце, колькі артыкулаў і аповедаў напісаў. А забрудзіць чалавека (рэпутацыю) — і так хапае. Такія каментары пакідаюць… Ён столькі працаваў, колькі ён у акцыях у Беларусі прымаў удзел! У яго сябры і Севярынец, і Статкевіч. Ён шмат добрага зрабіў для Беларусі. Ён хацеў, каб Беларусь была вольная. Ён хацеў дачакацца Статкевіча. Ён для Беларусі быў шчырым», — кажа Сяргей.

Сяргей дадае, што Уладзіміру было цяжка псіхалагічна, ён шукаў спосаб трапіць на радзіму. На думку Сяргея, Уладзімір быў як хіпі. Ён быў бітламанам, дома ў яго засталася вялікая калекцыя кружэлак Beatles, Rolling Stones, Led Zeppelin, Pink Floyd.

«Яшчэ дзесяць гадоў таму ён быў досыць жвавы», — кажа Сяргей.

Каментары26

  • Зьміцер Бартосік.
    08.12.2025
    На фота актор Маскоўскага тэатра на Таганцы Барыс Хмяльніцкі.
  • Сколько проблем создал всем, да ещё и шпионом заделался
    08.12.2025
    Зато мужик взял и умножил себя на ноль, а проблемы повесил на других
  • Бог усё бачыць!
    08.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Лабковіч: Я не ўяўляў, у што гэта насамрэч ператворыцца і што мяне чакае далей у гэтай сістэме4

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць