Грамадства1919

«Убачыла падэшву — жахнулася»: жыхарка Брэста паказала, што стала з яе абуткам ад «Марка» пасля прагулкі па снезе

Жанчына паскардзілася на боты «Марка», падэшва якіх літаральна рассыпалася. Як аказалася, такія гісторыі — далёка не рэдкасць.

Калі дарагі абутак падводзіць у самы патрэбны момант

Жыхарка Брэста падзялілася ў мясцовым пабліку ў тэлеграме сваёй гісторыяй: дарагія зімовыя боты ад «Марка», набытыя «на халоднае надвор'е», разваліліся ў першы ж снег, піша BGmedia. Жанчына расказала, што доўга не магла зразумець, адкуль дзіўныя гукі пры хадзе.

«Не буду сцвярджаць, што мой абутак праляжаў два гады… больш… Боты былі набыты на халоднае надвор'е, а зім халодных амаль і не было! У канцы лістапада выпаў снег. Прыйшлося дастаць боты. Не магла зразумець, што за дзіўныя гукі на падэшве. Прыйшла дадому з мокрымі і заледзянелымі нагамі. Калі ўбачыла падэшву ботаў — жахнулася», — паскардзілася жанчына.

У майстэрні адмовіліся браць абутак у рамонт, прапанаваўшы кошт [за працу] ад 120 рублёў і вышэй.

«Як можна рабіць боты з натуральнай скуры з нетрывалай падэшвай?!» — абурылася берасцейка.

Не адзінкавы выпадак

Так, у адным роліку жыхар Полацка дэманструе чаравікі, якія «разваліліся пасля 500 метраў прабегу». 

@user6980678434607

качество Марко. Пробег 500метров

♬ оригинальный звук - Вурдалака

У іншым — жанчына паказвае падэшву, якая раскрышылася.

«Абутак, падэшва якога развальваецца ў хлам за сезон. Купляйце!» — Іранізуе ўладальніца пары ботаў ад «Марка».

@sv.09.02 #отличная ♬ оригинальный звук - Людмила

«Марка» кінуў купляць з-за кітайскай падэшвы»

Пад пастамі і відэа — сотні каментароў. Людзі спрачаюцца, скардзяцца і дзеляцца асабістым досведам, выказваючы прэтэнзіі да якасці і сэрвісу.

  • «У дачкі прадавілася вусцілка ў зімовых ботах. Завод даў адказ «яны ў вас прамоклі». Больш не купляем».
  • «Такая ж херня была. Ляжалі доўга — вось і ўсё. Не ў метрах справа, а ў часе!
  • «Учора таварыш паказваў тое самае. Таксама «Марка».
  • «Марка» кінуў купляць з-за кітайскай падэшвы.
  • «Кошт высокі, а якасці няма».

Некаторыя згадваюць і зусім сумныя выпадкі.

  • «Сын вярнуўся са школы без падэшвы. Яна проста скрышылася».
  • «Я такія выкінула. Так зганьбілася! Прыйшла ў банк па картку, нейкая жанчына кажа «Ой, хто гэта так нарабіў смецця?» Я як зірнула на дарожку і на свае чаравікі — прыйшла ў жах. Яны раскрышыліся! А ім усяго толькі год — толькі дастала і сапраўды прайшла метраў 500‑700 да банка. Пакуль ішла назад, думала што басанож буду шлёпаць».

Многія нагадваюць, што ў пакупніка ёсць правы:

«Такі абутак можна вярнуць цягам двух гадоў. Нават калі гарантыя скончылася — ёсць паняцце «тэрмін нашэння». Калі брак — абавязаны вярнуць грошы».

Некаторыя абараняюць вытворцу

Нягледзячы на ​​шквал крытыкі, у каментарах хапае і станоўчых водгукаў.

  •  «Шмат гадоў карыстаюся гэтай маркай. Незабіваемая!»
  • «Тры гады нашу зімовыя боты — усё ок».
  • «Марка» заўсёды дае гарантыю і адпрацоўвае па ёй».

Каментары19

  • Экспэртка моды
    07.12.2025
    Хай яна пакажа сваю нагу перш за ўсё! І на снезе такога ніколі б не здарылася, хай ня брэша. Мо на будоўлі дзе скакала?
  • дочка Максима Дизайнера
    07.12.2025
    1 у 1. роўна такое ж здарылася нядаўна з ботамі айчыннага вытворцы і ў мяне, калі выпаў першы снег. падэшва гэтак жа развалілася ўшчэнт, як на фота
  • Я
    07.12.2025
    У МАРКО действительно плохие подошвы!!!
    Подтверждаю!!!!

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць