Меркаванні1818

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман падзяліўся сваімі развагамі наконт новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША і ролі ў ёй Беларусі.

Пасланнік Трампа Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка. Фота: Belarusian Presidential Press Service via AP

Тым, хто спадзяецца на тое, што ўмяшанне ЗША можа кардынальна змяніць сітуацыю або замежнапалітычны курс краіны, мае сэнс азнаёміцца з апублікаванай на мінулым тыдні «Стратэгіяй нацыянальнай бяспекі». Беларусь у ёй, зразумела, наўпрост не згадваецца, аднак дакумент змяшчае цэлы шэраг пунктаў, якія дазваляюць зразумець мэты і прыярытэты амерыканскай палітыкі.

Такім чынам, ЗША ўважаюць за сваю задачу зніжэнне рызыкі прамога супрацьстаяння паміж Расіяй і еўрапейскімі краінамі і маюць намер прыкласці намаганні для аднаўлення «стратэгічнай стабільнасці» ў дачыненнях з Расіяй. Калі ў выпадку Украіны гаворка ідзе наўпрост пра пасляваеннае аднаўленне і неабходнасць яе выжывання як «жыццяздольнай дзяржавы», то для Беларусі, якую Масква залічвае да «зоны сваіх прывілеяваных інтарэсаў», амерыканскае імкненне да «стратэгічнай стабільнасці» ў дачыненнях з Расіяй наўрад ці абяцае нешта добрае. З высокай доляй верагоднасці гэта азначае прызнанне расійскай дамінацыі ў гэтым рэгіёне Еўропы.

Гэта, аднак, не азначае, што на Беларусь у прынцыпе не будзе распаўсюджвацца заяўлены ЗША курс на «ўмацаванне жыццяздольных дзяржаў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Еўропы праз гандлёвыя сувязі, продаж узбраенняў, палітычнае супрацоўніцтва, а таксама культурныя і адукацыйныя абмены».

Самым жа абнадзейлівым для Лукашэнкі ў канцэпцыі «гнуткага рэалізму» з'яўляецца прынцыповая гатоўнасць ЗША супрацоўнічаць і падтрымліваць добрыя стасункі «з краінамі, чые сістэмы кіравання і грамадскі ўклад адрозніваюцца ад нашых», а таксама адмова ад прасоўвання дэмакратычных і іншых пераўтварэнняў, «якія істотна адрозніваюцца ад іх уласных традыцый і гісторый». На такі падыход улады Беларусі спадзяюцца з моманту ўсталявання аўтарытарнага рэжыму ў 1990‑я гады. І цяпер яны, здаецца, дачакаліся свайго.

Застаецца спадзявацца толькі на тое, што збліжэнне Вашынгтона і Мінска ў кантэксце імкнення ЗША закончыць вайну ва Украіне прывядзе да вызвалення палітвязняў у Беларусі. І гэта, бадай, адзінае, што ЗША могуць прынесці на гэтым этапе. У астатнім Вашынгтон цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію, але пры гэтым будзе гатовы супрацоўнічаць з ЗША.

Каментары18

  • Ну-ну
    07.12.2025
    Я як заўжды са сваім любімым кантэкстам. Зяма-магаўская сэкта і айці-рота зноў выкацяць сваю любімую мэтадычку пра тое, што Трамп нібыта «адрывае лукашоначку ад расеі». Нагадаю, што 11 верасьня (навіна даступная на Нашай Ніве) Коўл заявіў, што задачай Трампа не зьяўляецца ўмешваньне ў адносіны лукі і рашкі. То бок, ім у прынцыпе па барабане. Што яшчэ цікавей, Коўл гэта сказаў адназначна і пад аб’ектывы камэраў (пры жаданьні можна выгугліць нават відэа), так што традыцыйная адмазка зяма-магаўскай сэкты і айці-роты «Эта фсё прідумалі левакі, чытайце першакрыніцы» не спрацуе. :D
  • Лапiдарная канцэпцыя
    07.12.2025
    Становiцца зразумелай адкуль растуць ножкi у пазьняка
  • Адказ у́ выданьні
    07.12.2025
    прашлёпалі , прадалі , прарагаталі

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць