Вайна1919

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне

Дональд Трамп-малодшы дапусціў, што прэзідэнт ЗША можа адысці ад украінскага мірнага працэсу, піша Sky News.

Дональд Трамп-малодшы. Фота: Julia Demaree Nikhinson / AP

Дональд Трамп-малодшы сцвярджае, што ўкраінскае пытанне не з'яўляецца прыярытэтам для амерыканцаў.

Сына Трампа спыталі, ці верыць ён, што прэзідэнт ЗША адыдзе ад Украіны.

«Я думаю, ён можа. Што добра ў маім бацьку і што ў ім унікальнага, дык гэта тое, што вы не ведаеце, што ён збіраецца рабіць. Ён непрадказальны», — адказаў Дональд Трамп-малодшы.

Праводзячы паралель з цяперашняй «вайной» свайго бацькі супраць наркакартэляў, Дональд Трамп-малодшы назваў банды, якія прывозяць нелегальныя наркотыкі ў Амерыку, «нашмат больш відавочнай і непасрэднай пагрозай для ЗША, чым усё, што [адбываецца] ва Украіне ці Расіі».

Хоць ён сказаў, што не верыць, што Украіна будзе «пакінутая», на яго думку ў амерыканскай грамадскасці няма прагі да бясконцых войнаў і далейшага фінансавання ваенных намаганняў Украіны.

Апісваючы Украіну як «куды больш карумпаваную краіну, чым Расія», ён ахарактарызаваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага як «аднаго з найвялікшых маркетолагаў усіх часоў», які стаў «ледзь не бажаством, асабліва для левых».

Падыход бацькі да вайны ва Украіне ён апісаў як «здаровы сэнс».

Каментары19

  • Чытаю першакрыніцу па спасылцы
    08.12.2025
    Donald Trump's eldest son has said his father may walk away from the Ukraine peace process, claiming the issue is not a priority for Americans, and signalling Europe needs a better plan.
    Выкінулі важны кавалак тэксту"signalling Europe needs a better plan".

    Пераклад:
    "Старэйшы сын Дональда Трампа заявіў, што яго бацька можа адмовіцца ад удзелу ў мірным працэсе па Украіне, сцвярджаючы, што гэтае пытанне не з'яўляецца прыярытэтным для амерыканцаў, і сігналізуючы, што Еўропе патрэбен лепшы план".
  • Цвярозы погляд
    08.12.2025
    Трамп сапраўды глядзіць на сітуацыю куды больш рэалістычна, чым гэта робяць у Еўрасаюзе.
    І выглядае, што Украіна сапраўды яшчэ больш карумпаваная краіна, чым Расія.
  • Янка
    08.12.2025
    Хай йдзе лесам той Трамп , Амэрыка тож мае сваё цярпеньне

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць