Каханне і сэкс77

«Сын ведае, што дзяўчынкі любяць падарункі». Беларусы спрачаюцца ў тыктоку, ці трэба даваць школьніку грошы на спатканне

Шматдзетная маці з Барысава выклала ў тыкток відэа, на якім яе 14-гадовы сын нясе ёй сумачку і пасміхаецца. «Калі сын запрасіў дзяўчынку ў кафэ, а фундатар акцыі мама. Выхоўваю сына з пачуццём адказнасці за свой выбар, сям'ю і дзяцей. Ён дакладна ведае, што плаціць мужчына. Таксама ведае, што дзяўчынкі любяць падарункі. Сорамна перад нявесткай мне не будзе», − падпісала ролік жанчына. Пачалася актыўная дыскусія.

Жанчына вядзе акаўнт пад нікам @gavriysha_mnogamama_. Спрэчка пачалася з таго, што яна паказала, як дае старэйшаму сыну (яму 14 гадоў) грошы на паход з дзяўчынай у кафэ. Відэа набрала больш за 860 тысяч праглядаў, каля 12 тысяч лайкаў і сотні каментарыяў. Але ж меркаванні наконт таго, ці добра гэта для выхавання хлопчыка, падзяліліся.

@gavriysha_mnogomama_ #многодетные #многомама #декрет #пособия #многодетнаямама #беларусь #льготы #путешествия #льготнаяквартира #жизньвкайф #беременность #сын #подросток ♬ Особенная - Ramil' & RODJER

«Затое будзе паважаць і кахаць жанчын, а не мацюкаць як некаторыя. Значыць тата прыклад у сям'і, як трэба ставіцца да дзяўчыны», — напісала адна з каментатарак. Блогерка пагадзілася: «Тата самы цудоўны ў нас. Ён сыну кажа: твая жанчына — тваё ўсё».

Яшчэ адна каментатарка адзначыла, што вучыць свайго сына дарыць дзяўчынкам кветкі. Блогерка адказала, што робіць тое самае: «І калі пасварацца, заўсёды з прысмакамі ідзе мірыцца».

Але ж былі і тыя, хто лічыць, што хлопец мог бы зарабіць гэтыя грошы, выконваючы нейкую нетыповую працу дома: «А калі мама тупа праспансавала, то чаму гэта навучыць?» Адна каментатарка распавяла, што яе 15-гадовы сын, каб зарабіць на падарунак на 8 Сакавіка сваёй дзяўчыне, дапамагаў тату ў гаражы.

Блогерка нават запісала відэа-адказ:

— Працягваючы вашу думку: гэта значыць, калі я яго праспансавала, гэта навучыць яго не працаваць, а цягнуць з мяне грошы? Але давайце разгледзім вашу сітуацыю. Калі ён будзе выконваць для мамы нетыповую працу за грошы, дык чаму яго гэта навучыць? Усё жыццё выконваць просьбы маці толькі за грошы? То-бок, дапамогі не будзе, а мне трэба будзе за кожную працу сына заплаціць? Не трэба ў адным учынку шукаць нейкі негатыў і прадказваць будучыню маім дзецям. Выхаванне — гэта сукупнасць многіх фактараў.

Жанчына таксама дадала, што і ёй, і яе мужу бацькі некалі давалі грошы — і іх не трэба было адпрацоўваць. Але цяпер ужо яны як дарослыя дзеці дапамагаюць сваім бацькам. Напрыклад, купляюць запчасткі ў зламаную машыну, каб бацькам не прыйшлося траціць на гэта сваю пенсію.

«Я некалі таксама фундатаркай была. А цяпер сын уладкаваўся на працу, падзарабляе і ні ў якую грошай у мяне не бярэ. Сам нават часам падкідвае мне на таксі. Яму яшчэ няма 18 гадоў», — падзялілася ўласным досведам яшчэ адна каментатарка.

«А чаму ў іх няма адказнасці перад намі, мамамі? Нашы грошы, зробленыя потым і крывёй, потым так проста траціць. У мяне такая самая сітуацыя. Кожны дзень дай і дай. Мне не шкада, але я таксама хачу нешта купіць», — абурылася іншая.

Было меркаванне, што хлопцу, перш чым запрашаць дзяўчынак на спатканні, трэба знайсці сабе рэальную працу. Але блогерка адказала, што ў яе дзяцей будзе максімальна шчаслівае дзяцінства, а напрацавацца яны за ўсё жыццё паспеюць. Іншая каментатарка адзначыла, што сама забараняла сыну працаваць, пакуль ён вучыцца, бо яго дыплом быў у прыярытэце.

@gavriysha_mnogomama_ Ответ пользователю @svetik 48 #многодетные #многомама #многодетнаясемья #декрет #беременность #беременность #льготнаяквартира #многодетнаямама #мужчинадобытчик #помощьмногодетным ♬ оригинальный звук - Gavriysha_mnogomama

З’явіўся ў каментарыях і крык душы: «Хочацца сказаць усім бацькам з каментарыяў, якія змушаюць дзяцей зарабляць сабе на спатканні: не рабіце складанасцяў дзецям, навучыцеся нарэшце зарабляць досыць для сябе і сваіх дзяцей».

А нехта нават хваляваўся за асабістае жыццё хлопца ў будучым: «Не дай Бог такую свякроў, пад ложкам у першую шлюбную ноч будзе ляжаць».

 Чытайце таксама:

Хлопцы са Смілавіцкага каледжа са сталёвымі ружамі ўзарвалі тыкток

Драма ў Мінску: дзяўчыне падарылі 151 ружу не таго памеру

«З 3 па 6 клас насіў заплечнік аднакласніцы». Гісторыі людзей, у якіх ніколі не было сур’ёзных адносін

Каментары7

  • Абармот
    10.03.2024
    И девочкам, конечно, тоже важно давать деньги на карманные расходы, чтобы они не зависели ни от каких мальчиков
  • Ясь
    10.03.2024
    Не ваше дело, зачем мать свои деньги,, даёт своему сыну
  • Сонейка
    10.03.2024
    Ясь, дакладна

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM2

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

Нефтыда, Эма Авіталь, Даніэль Джыдэна, Леброн. Якія незвычайныя і крэатыўныя імёны давалі мінчукі ў мінулым годзе2

Паляшук спрабаваў завесці самаробны трактар з дапамогай іншага самаробнага трактара і перакуліў яго на сябе

На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі13

У Мінску кватэра з такім высокім парадкавым нумарам усяго адна. І яна прадаецца6

Прэм'ер Грэнландыі: Мы не хочам быць амерыканскімі або дацкімі, але хочам быць незалежнымі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM2

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →