Усяго патроху

«Гэты горад так блізка і так далёка». Польскі студэнт шукаў інфармацыю пра прадзеда — і палюбіў Гродна, дзе ніколі не бываў

Якуб Рафалоўскі ніколі не бачыў свайго прадзеда Уладзіслава, які ў 1930-я гады служыў у Гродне. Але яго гісторыя прымусіла хлопца заняцца вывучэннем вайсковай часці, дзе праходзіў службу продак, і гісторыі горада, які знаходзіцца за 75 кіламетраў ад Беластока, дзе жыве Якуб. Сёння ён вучыцца на гісторыка і дапамагае іншым палякам знайсці інфармацыю аб сваіх сваяках, якія ў міжваенны перыяд служылі ў Гродне. Разам з аднадумцамі ён стварыў групу ў Facebook пад назвай «Гродзенскі гарнізон», на якую падпісана больш за 800 чалавек. Пра гісторыю сваёй сям'і Якуб Рафалоўскі расказаў выданню Most.

Jakub trymaje fotazdymak pradzieda
Якуб трымае фотаздымак прадзеда. Фота: Most

Гісторыяй Гродна Якуб зацікавіўся больш за пяць гадоў таму, калі стаў праглядаць сямейныя фотаздымкі. Тады ён наткнуўся на здымак прадзеда ў вайсковай форме. Яго звалі Уладзіслаў Забароўскі. На фота не было подпісу, але дзед расказаў, што яго бацька служыў у Гродне. Так у Якуба ўзнікла цікавасць да Гродна. 

Прадзед, які служыў у Гродне

Неўзабаве пачалася Першая сусветная вайна. Сям’я, у тым ліку і Уладак, як тады называлі хлопчыка, выехала ў эвакуацыю ў Іркуцк. У Беласток яны вярнуліся толькі ў 1920-я гады, пасля аднаўлення незалежнасці польскай дзяржавы.

Pradzied Jakuba Uladzislaŭ idzie sprava
Прадзед Якуба Уладзіслаў ідзе справа. Фота: Most

Pradzied Jakuba Uladzislaŭ idzie sprava

«Калі саветы 17 верасня напалі на Польшчу, атрад Уладзіслава быў расфармаваны і салдаты павінны былі вярнуцца дадому. Прадзед разам з групай з некалькіх чалавек накіроўваўся ў бок Беластока. Ён быў адзіным чалавекам у гэтай групе, хто добра ведаў мясцовасць. Разам з ім былі людзі з Любліна, Варшавы і Познані. Яны прабіраліся па начах праз лясы, каб іх не знайшлі».

«На шчасце, шараговец не быў аб’ектам цікавасці саветаў. Неўзабаве Уладзіслава адпусцілі, ён вярнуўся ў Беласток. Працаваў печніком. Памёр у 1972 годзе. Я яго не заспеў і гісторыю прадзеда Уладзіслава ведаю толькі па ўспамінах яго сына — майго дзядулі».

Аб’ядналі намаганні і стварылі групу

«Я заўсёды цікавіўся гісторыяй. А тое, што ў мяне продак быў вайскоўцам і ўдзельнічаў у вайне, — гэта яшчэ больш падштурхоўвала да вывучэння. У сямейным альбоме я знайшоў фотаздымак прадзеда ў форме і тады стаў шукаць больш інфармацыі пра Гродна ў інтэрнэце. Таксама пачаў дэталёва разглядаць вайсковыя фотаздымкі з даваеннага Гродна ў надзеі знайсці на іх свайго продка. Дзякуючы людзям у адной з тэматычных суполак у фэйсбуку я даведаўся, што значок на фотаздымку Уладзіслава — гэта значок 76-га пяхотнага палка. Спачатку мне было важна знайсці прадзеда на іншых фотаздымках ці інфармацыю пра яго, але з часам гэта трансфармавалася ў агульную цікавасць да палка, а таксама да Гродзенскага гарнізона і самога горада».

«У лютым 2020 года разам з Міхалам Мардэвушам і Агнешкай Енжэдзееўскай мы заснавалі суполку. Нядаўна адзначылі чатырохгоддзе. За гэты перыяд суполка моцна вырасла, у ёй ужо больш за 800 падпісчыкаў. У нашай суполцы ёсць як гісторыкі, якія займаюцца вывучэннем і апісаннем гісторыі з навуковага пункту гледжання, так і грамадскія дзеячы, калекцыянеры і, перш за ўсё, нашчадкі людзей, якія служылі ў Гродне, якія шукаюць у суполцы дапамогі ў сваіх генеалагічных даследаваннях».

Post padziaki
Пост падзякі ў суполцы за дапамогу з інфармацыяй. Скрыншот з суполкі «Гродзенскі гарнізон»

За чатыры гады ўдзельнікам суполкі ўдалося апісаць гісторыю Гродзенскага гарнізона, узнавіць памяць пра аднаго маёра 81-га пяхотнага палка, а таксама сумесна прывесці да ладу ягонае надмагілле. Акрамя таго, удалося дапамагчы некалькім людзям знайсці інфармацыю пра сваіх продкаў.

Post u hrupie «Hrodzienski harnizon»
Пасты ў суполцы «Гродзенскі гарнізон»
Post u hrupie «Hrodzienski harnizon»

Post u hrupie «Hrodzienski harnizon»Post u hrupie «Hrodzienski harnizon»

Дыпломная праца на тэму Гродна

«Цяпер я часта сам ідэнтыфікую фотаздымкі і магу вызначыць, было фота зроблена ў Гродне ці не. Мае веды ўжо дазваляюць гэта рабіць. Таксама ўжо два гады я займаюся навуковымі даследаваннямі з выкарыстаннем лічбавых бібліятэк у інтэрнэце, у якіх праглядаю даваенныя газеты з Гродна. Шукаю запісы, звязаныя з вайскоўцамі, узаемаадносінамі салдат, а таксама праглядаю фотаздымкі з чужых калекцый.

Стаў калекцыянаваць рэчы

Яшчэ Якуб пачаў збіраць рэчы і дакументы, звязаныя з вайсковай гісторыяй Гродна, і ў прыватнасці з гісторыяй 76-га пяхотнага палка, дзе служыў ягоны прадзед.

Fotazdymki z kaliekcyi Jakuba
 Фотаздымкі з калекцыі Якуба. Фота: Most

Fotazdymki z kaliekcyi Jakuba

Фота: Most

«Мне здаецца, што я там духоўна быў»

«Раней мяне не цікавіў Гродна, я не ведаў, як з ім звязаны. Бацькі некалькі разоў хацелі паехаць туды, бо самі ніколі не былі. Але неяк не наважваліся. А калі я дасягнуў паўналецця, каб паехаць адзін, пачалася пандэмія, пратэсты ў Беларусі, а затым напружаная сітуацыя на мяжы. Усё гэта зрабіла маё падарожжа немагчымым.

Мая мара — прыехаць у Гродна і на свае вочы ўбачыць казармы, дзе размяшчалася часць прадзеда, прайсціся па вуліцы Ажэшкі, дзе быў зроблены адзіны здымак у Гродне, які захаваўся ў сямейным архіве, а таксама паглядзець на футбольны стадыён, дзе гуляў мясцовы WKS».

Jakub Rafaloŭski sa svajoj kaliekcyjaj
Якуб Рафалоўскі са сваёй калекцыяй. Фота: Most

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін11

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу7

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім27

Тэнісістаў на турніры ў Мадрыдзе выкошвае вірус. Там выступае і Арына Сабаленка

Чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе больш у шкло і бляшанкі12

Лукашэнка з чыноўнікамі адзначыў шампанскім дабудаваны кароўнік14

Беларускага футбольнага трэнера Шпілеўскага звольнілі ў Расіі — заробак $850 тысяч на год, а каманда на дне2

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні9

Беларусы купілі тур на палі цюльпанаў, а ўбачылі толькі зеляніну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін11

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць