Грамадства55

Якія праграмы даручылі выканаць у космасе першай беларускай жанчыне-касманаўту

Першая жанчына-касманаўт з Беларусі Марына Васілеўская рэалізуе на Міжнароднай касмічнай станцыі сем праектаў — два адукацыйныя і пяць навуковых, паведаміў начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарата беларускай Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь.

Старт карабля «Саюз МС-25» намечаны з Байканура на сёння, 21 сакавіка, у 16:21 (па мінскім часе). У складзе экіпажа, акрамя Васілеўскай, касманаўт Алег Навіцкі і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан.

Як расказаў прадстаўнік акадэміі навук, яны зацікаўлены ў правядзенні навуковых эксперыментаў і даследаванняў у космасе. На МКС ёсць спецмодуль «Навука», дзе можна праводзіць даследаванні. Там, паводле яго слоў, устаноўлены і беларускія прыборы, піша «Спутнік». 

У чым сутнасць праектаў

Два праекты — грамадска-адукацыйныя. У прыватнасці, падчас палёту мяркуюцца кантакты і зносіны касманаўтаў з арбіты са школьнікамі і студэнтамі. «Такія зносіны будуць карыснымі для дзяцей, дадуць магчымасць прыцягнуць моладзь да атрымання новых ведаў, да занятку навукай і космасам», — растлумачыў ён.

Астатнія пяць праектаў будуць навуковымі.

Так, НАН паставіла перад Васілеўскай задачу зняць пэўныя ўчасткі зямлі Беларусі, каб у акадэміі маглі супаставіць вынікі, здымкі са станцыі, са спадарожніка дыстанцыйнага зандавання Зямлі, з самалёта, беспілотніка і наземную інфармацыю. Як растлумачыў Віцязь, гэта дасць магчымасць прааналізаваць змяненні, якія адбываюцца, і больш дакладна апрацоўваць інфармацыю.

Яшчэ адно заданне тычыцца мікрабіялогіі, вывучэння бактэрый, іх уплыву ў космасе на людзей, матэрыялы, оптыку і радыёэлектроніку, а таксама змены мікрабіёма чалавека ў космасе і па вяртанні з палёту.

Таксама плануецца вывучыць змяненне ўласцівасцяў лактаферыну ў касмічных умовах. Акрамя таго, ёсць даследаванне, якое спланавана інстытутам фізіялогіі, — яно датычыцца аналізу стану чалавека ў космасе.

Яшчэ адно даследаванне спатрэбіцца інстытуту мясамалочнай прамысловасці для вывучэння ўплыву некаторых прадуктаў на арганізм.

Стане першай беларускай у космасе

Васілеўская павінна стаць першай у гісторыі незалежнай Беларусі жанчынай, якая стала ўдзельніцай касмічнага палёту.

Марына Васілеўская нарадзілася 14 верасня 1990 года ў Менску. Яна скончыла школу нумар 151. З 2017 года працавала бортправадніцай-інструктарам авіякампаніі «Белавія». 

Рашэнне аб тым, што прадстаўнік Беларусі адправіцца ў космас на расійскім караблі, было прынята па просьбе Лукашэнкі ў Пуціна. У снежні 2022 года, з некалькіх тысяч прэтэндэнтаў абралі шэсць чалавек. Яны накіраваліся ў расійскі Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў, дзе прайшоў ужо фінальны этап. 

У маі 2023 года вырашылі, што асноўным касманаўтам будзе бортправаднік «Белавія» Марына Васілеўская, а яе дублёрам — дзіцячы хірург Анастасія Лянкова. 

Запуск карабля будзе прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння першага касманаўта Юрыя Гагарына.

Для Навіцкага, які таксама ўраджэнец Беларусі, гэты касмічны палёт стане чацвёртым. У суме ён правёў на МКС 531 суткі і 23 гадзіны, здзейсніў 3 выхады ў адкрыты космас.

Для Дайсан гэты палёт стане трэцім. На сённяшні дзень яна правяла на МКС 189 сутак і 23 гадзіны, тры разы выходзіла ў адкрыты космас.

Васілеўская і Навіцкі правядуць у космасе 12 дзён.

Каментары5

  • Улад
    21.03.2024
    Задача і праграма палёту адна: ідэалогія.
  • Ясь
    21.03.2024
    Жанчына-касманаўт - гэта касманаўтка. Не трэба выключаць фемінытывы з мовы так, як гэта робяць рускія
  • Жанчына-Віктар
    21.03.2024
    Як жанчыне-беларусу і жанчыне-Віктару мне сёння цікава чытаць навіны пра жанчыну-касманаўта.

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць