Дзеці збеглі з прыёмнай сям'і.
14-гадовая Ганна Зязюліна і 11-гадовы Кірыл Хайдаршын знойдзеныя, яны жывыя. Дзяцей знайшлі супрацоўнікі РАУС, паведамляе «Магілёў анлайн».
Дзяцей знайшлі ў вёсцы Нікуліна Горацкага раёна. Яны схаваліся ў хляве аднаго з дамоў. У Нікуліне жыве біялагічная маці дзяўчынкі.
Дзеці зніклі напярэдадні ў Горацкім раёне. Паведамлялася, што яны сышлі з прыёмнай сям'і, па ўсёй верагоднасці, свядома. Раней яны ўжо сыходзілі з дому.
Каментары