Свет77

Расійская С-300, набытая Іранам, не змагла абараніць сябе падчас удару Ізраіля

Ізраіль змог пашкодзіць расійскую сістэму СПА С-300 у Іране, сведчыць спадарожнікавы здымак іранскай вайсковай базы.

Расійскі комплекс, які Тэгеран купляў спецыяльна для абароны ад паветраных нападаў, аказаўся неэфектыўны, сказалі высокапастаўленыя крыніцы з ліку амерыканскіх вайскоўцаў журналістцы Fox News Джэніфер Грыфін, піша «Агенцтва».

Ізраіль атакаваў Іран раніцай у пятніцу. Спадарожнікавыя здымкі з месца ўдару па авіябазе ў Ісфахане прааналізавалі журналісты The New York Times. На фота відаць, што Ізраілю ўдалося пашкодзіць радыёлакацыйную станцыю, якую комплекс С-300 выкарыстоўвае для адсочвання цэляў. Гэта, як адзначае газета, найважнейшая частка сістэмы СПА.

Для нападу выкарыстоўваліся ракеты і беспілотнікі, якія былі накіраваныя спецыяльна на сістэму СПА, распавялі Грыфін крыніцы. «Гэта было пасланне іранцам: «Мы можам дацягнуцца да вас». Расейскія сістэмы СПА аказаліся неэфектыўнымі», — піша яна са спасылкай на суразмоўцаў.

Тэгеран купляў сістэмы С-300, каб прадухіляць удары Ізраіля, ЗША ці краін Персідскага заліва па цэлях у Іране, гаворыцца на сайце праекту «Ракетная пагроза» амерыканскага Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў.

Сістэмы С-300 былі разгорнуты ў Іране ў 2019 годзе. Іран выкарыстоўвае іх для абароны ў тым ліку ядзерных аб'ектаў. Такія аб'екты ёсць і побач з базай у Ісфахане, па якой быў нанесены ўдар.

Пасля пастаўкі С-300 Тэгеран праяўляе цікавасць да пакупкі больш сучасных сістэм С-400. Некаторыя мадыфікацыі гэтых сістэм здольныя збіваць стэлс-знішчальнікі. У 2023 годзе іранская дэлегацыя ў Расіі нават наведала экскурсію па заводзе, які вырабляе С-400, пісала The Washington Post.

У апошнія гады, у тым ліку і з-за вайны ва Украіне, Расія губляе сваю долю на сусветным рынку ўзбраенняў. За 2019-2023 гады экспарт зброі з краіны ўпаў на 53% у параўнанні з 2014-2018 гадамі, вынікае з даклада Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI).

Да 2023 Расія апусцілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу экспарцёраў, прапусціўшы наперад Францыю.

Каментары7

  • Эннот
    20.04.2024
    Давайте вспомним сколько Пэтриотов накрылось медным тазом.
    И других абрамсов и армат.
    Это война и люди с техникой расходный материал.
  • Serge
    20.04.2024
    Эннот, сколько?
  • Рашн куаліті
    21.04.2024
    Расійскае hownow

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам9

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў11

95‑гадовая беларуска стала зоркай сацсетак дзякуючы буслу2

Віктару Хрэніну прызначылі новага намесніка

У Гродне пачынаюць маштабную рэканструкцыю набярэжнай Нёмана3

Каля Стэлы ў Мінску заўважылі бабра ФОТЫ5

Труну з целам аяталы Хаменеі перавезлі з Ірана ў Ірак. З ім развітваюцца мясцовыя шыіты2

Як пры дапамозе смартфона своечасова знайсці кляшча, якога не бачыць вока1

Трамп заявіў, што падтрымлівае ўдары Украіны ўглыб Расіі1

Да Лукашэнкі прыехаў Мірзіёеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам9

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць