У Беларусі з ліпеня з’явіцца магчымасць папаўняць банкаўскі рахунак праз АРІП па нумары мабільнага тэлефона. Адпаведныя змены ўнесеныя ў інструкцыю аб парадку аказання плацежных паслуг.
Каб папоўніць рахунак па нумары тэлефона, неабходна будзе ведаць сам нумар мабільнага тэлефона, а таксама спатрэбіцца згода атрымальніка на выкарыстанне нумара тэлефона для ажыццяўлення аперацый у АРІП, паведамляе Нацбанк.
«Калі ў атрымальніка ёсць некалькі рахункаў у адным банку, ён сам абярэ, на які з іх будуць залічвацца грашовыя сродкі пры папаўненні па нумары тэлефона. Гэта дадатковая магчымасць. Як і раней, можна будзе карыстацца звыклымі рэквізітамі: IBAN, данымі карты, нумарам дамовы і г.д.», — паведамляе галоўная фінансавая ўстанова краіны.
Змены ўступяць у сілу з 25 ліпеня 2026 года. Банкам неабходны час, каб абнавіць свае сістэмы.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
"ЕРІП", безумоўна - дзяржаўнае вычварэнства, але ж, чаму, напр., A1 ня можа займацца таксоўкай ці раздаваць крэдыты?
Пару лет назад хотел заплатить онлайн за родителей-пенсионеров плату за техосмотр, никаких IBAN-реквизитов и в помине не было, пришлось гуглить, как найти получателя платежа в этой извращенной системе ЕРИП, вместо того, чтобы сделать как во всем мире обычный банковский перевод по номеру счета