Грамадства11

Беларусы прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з’явіліся аб’явы пра продаж гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць свабодныя слоты для запісу на падачу дакументаў на польскую візу. 

Геалакацыя абедзвюх аб’яў — Гродна і вобласць. Бот для запісу абыдзецца ў 900 рублёў, піша Hrodna.life.

Аб’явы ў раздзеле «Гатовы бізнес» выклаў карыстальнік пад імем Валерый. Тавар — код для бота. У сакавіку гатовы бот каштаваў 800 рублёў, у траўні цана вырасла да 900 рублёў. Абедзве аб’явы прапануюцца для аўдыторыі з Гродна і вобласці. Прадавалася такое ж і на «Барахолцы» Onliner.by.

Карыстальнік пад нікам valera2901 спрабаваў прадаць гатовага бота ў лістападзе 2024 года. «Акупаемасць 3—4 месяцы, праца дыстанцыйная — вам патрэбны толькі ноўтбук, магчымы варыянт супрацоўніцтва. Падтрымка праграміста без даплат, магчымы варыянт арэнды бота», — пісаў valera2901.

Улічваючы, што цяпер беларусы гатовыя плаціць ад 400 рублёў за дапамогу ў рэгістрацыі на візы, пакупнік тэарэтычна мог бы акупіць укладанні ўжо з двух першых кліентаў.

Якія схемы прыдумляюць беларусы, каб запісацца на падачу

З-за высокага попыту і немагчымасці самастойна запісацца ў візавыя цэнтры, беларусы прыдумляюць розныя схемы, якія спрашчаюць працэс падачы дакументаў.

У верасні 2024 стала вядома, што беларусы з іншых рэгіёнаў мяняюць прапіску на гродзенскую. Для гэтага яны знаходзяць пасярэднікаў, гатовых прапісваць іх у сваёй кватэры, і плацяць за паслугу да 300 рублёў. На той момант атрымаць працоўную візу ў Гродне было прасцей, чым у Мінску ці Брэсце.

Атрымаць польскую візу ўсё складаней

Працэс атрымання польскай візы для беларусаў ускладнены. Штат консульскіх супрацоўнікаў у Мінску, Брэсце і Гродне за апошнія чатыры гады моцна скараціўся, і візавых анкет сталі прымаць менш.

З студзеня 2024 года ўрад Польшчы згарнуў праграму выдачы віз для фрылансераў, стартапераў і супрацоўнікаў сферы IT «Poland. Business Harbour».

Нават з запрашэннем ад сваякоў, сяброў або працадаўцы запісацца на атрыманне візы самастойна амаль немагчыма. Фірмы-пасярэднікі, якія прапануюць дапамогу ў запісе на польскую візу, бяруць за свае паслугі ад 400 да 1000 рублёў з чалавека ў залежнасці ад тыпу візы.

Каментары1

  • Андрусь
    13.05.2025
    Хацелася б пабачыць якое расследаванне не пра Лукашэнку і яго лукамол, а вось пра нас жа: саміх беларусаў...

    Беларусы ж самыя разумныя, праўда? Усе з вышэйшай адукацыяй. А яшчэ беларус беларусу беларус. Гэта лозунг апошніх гадоў.

    Дык вось гэта ўсё міфы. Праўда ў тым, што калі б існавала Годнасць, то і Салідарнасць існавала б... Не было б дыктатуры наогул.

    ...а дыктатура усталёўваецца толькі там, дзе нягодныя людзі за грошы згодныя рабіць нягодныя рэчы... Дык выходзіць, што гэта заслужаная дыктатура.

Цяпер чытаюць

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Усе навіны →
Усе навіны

«Прайшло роўна 15 хвілін». Беларус пад міжнароднай абаронай расказаў, як аформіў маме польскую візу без пасярэднікаў

25‑гадовая іспанка два гады змагалася за права на эўтаназію пасля групавога згвалтавання і інваліднасці. І ўрэшце перамагла15

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі11

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць