Свет33

Вечны дыктатар. Як хутка тыраны змогуць скарыстацца першымі лекамі ад старэння? 

Смерць ад старэння — адзіны вораг дыктатараў, якога немагчыма рэпрэсаваць, забіць ці падкупіць. Аднак імклівае развіццё тэхналогій і фармацэўтыкі стварае перад светам змрочныя перспектывы. І што тады?

Лукашэнка, Пуцін, Сі і Рухані глядзяць на эліксір маладосці. Фоты: Mikhail Svetlov / Contributor Getty Images, vecteezy. Калаж: «Наша Ніва»

Ці задумваўся калісьці Цэзар, што яго ідэя быць «вечным дыктатарам» («Dictator perpetuo») можа быць не толькі юрыдычнай фармальнасцю, але і біятэхналагічнай магчымасцю?

Натуральная смерць заўсёды з'яўлялася адзіным ворагам дыктатараў, на якога ніяк нельга паўплываць. Перспектыва старэння і павольнай смерці ад хваробаў падштурхоўвала такіх уладароў на пошукі філасофскага каменя, святога Грааля, эліксіру маладосці і таму падобнага, але патугі гэтыя заставаліся беспаспяховымі. 

Так, паводле расследавання выдання «Праект», Пуцін вельмі заклапочаны праблемай старэння і нават не цураецца нетрадыцыйнай медыцыны. Напрыклад, ён прымае ванны з крывёй ад абрэзаных у варварскай працэдуры рагоў алтайскіх маралаў. Эфект ад гэтай ванны навукова не даказаны, яна мае спецыфічны выгляд і пах. Акрамя таго, Пуцін карыстаецца і ўсім наборам медыцыны навуковай, маючы цэлы пул лекараў, якія суправаджаюць яго ў кожнай паездцы.

Але з прыходам тэхналогій рэальнасць пачынае мяняцца.

Цяпер барацьбой са старэннем і нават самой смерцю займаюцца топавыя мільярдэры і інвестары, дзясяткі буйных і маленькіх стартапаў, вядучыя ўніверсітэцкія і ўрадавыя лабараторыі па ўсёй планеце. 

У гэтай гонцы ўдзельнічаюць як навукоўцы з дэмакратычных краін, так і даследчыкі з краін аўтарытарных і таталітарных. І ў кожнага з бакоў ужо ёсць свае поспехі.

Так, найбуйнейшым у свеце па колькасці інвестыцый стартапам па барацьбе са старэннем і смерцю лічыцца амерыканская кампанія Altos Labs, аднымі з асноўных інвестараў якой з'яўляюцца расійскі мільярдэр Юрый Мільнер (бізнэсмен адмовіўся ад расійскага грамадзянства з-за нязгоды з вайной супраць Украіны) і самы багаты чалавек планеты і заснавальнік Amazon Джэф Безас. Апошні прафінансаваў кампанію на 3 мільярды даляраў.

Мільярдэры Юрый Мільнер і Джэф Безас — адны з асноўных інвестараў перадавой кампаніі Altos Labs, якая займаецца барацьбой са старэннем і натуральнай смерцю. Выява: SENS Research Foundation

Altos Labs яшчэ прыметная тым, што збірае ў свой штат найлепшых навукоўцаў свету, а ў яе радзе дырэктараў сядзяць некалькі Нобелеўскіх лаўрэатаў, якія адкрылі метады амаладжэння клетак і рэдагавання генаў. У дадзены момант кампанія не раскрывае падрабязнасці сваіх эксперыментаў і іх вынікі, аднак уявіць сябе сённяшні іх прагрэс можна, паглядзеўшы на поспехі іншых менш фундаваных канкурэнтаў.

Напрыклад, навукоўцы-генетыкі з Гарвардскага ўніверсітэта нядаўна навучыліся кіраваць працэсам старэння ў мышэй і нават спыняць яго цалкам. Той жа эфект дасягнула і расійска-сінгапурская кампанія Gero, старшынёй праўлення якой з'яўляецца беларускі IT-мільянер Юрый Мельнічак, які выступіў супраць рэжыму Лукашэнкі ў 2020-м.

Юрый Мельнічак у праграме «Ноч з Чалым». Скрын відэа chaly_live / YouTube

Апроч гэтага, ужо створаны першыя вопытныя ўзоры лекаў супраць старэння сабак, тэставанне якіх завяршыцца праз некалькі гадоў. Падобныя тэставанні таксама ладзяцца і на прыматах.

Але галоўным пытаннем застаецца тое, калі першыя прэпараты ад старэння будуць пратэставаныя на людзях і як хутка да гэтых лекаў дабяруцца кіраўнікі недэмакратычных краін.

Ці дачакаюцца Лукашэнка і Пуцін?

Насамрэч, нягледзячы на афіцыйную адсутнасць лекаў ад старэння і смерці, некаторыя існуючыя прэпараты ад звычайных ці рэдкіх захворванняў ужо прадэманстравалі магчымасць уплываць на працягласць жыцця, хоць першапачаткова яны і не былі задуманы для гэтага.

Адзін з такіх прэпаратаў — метфармін (metformin), які быў ухвалены для выкарыстання супраць дыябету 2 тыпу. Іншы — рапаміцын — імунасупрэсант, які выкарыстоўваецца пры трансплантацыі органаў. Некаторыя пацыенты пачынаюць прымаць гэтыя лекі «не па прызначэнні», робячы гэта самастойна або тады, калі падпісваюць кантракты на лячэнне з кампаніямі, якія якраз і займаюцца пытаннем даўгалецця.

Чытайце: Дажыць да 120 можа стаць магчымай перспектывай

Аднак гэты спосаб не вырашае пытанне старэння і натуральнай смерці, а толькі нязначна і не заўсёды гарантавана адтэрміноўвае непазбежнае. Пры гэтым, адтэрміноўка таксама не можа быць вечнай, бо ў кожнага чалавека існуе ліміт на магчымасць жыць нават з паспяховым прымяненнем самых дарагіх і эфектыўных прэпаратаў ад розных захворванняў, у тым ліку выкліканых старэннем.

Гэты ліміт, паводле даследаванняў, складае 120-150 гадоў, больш за які чалавек ніяк не пратрымаецца, калі не зможа спыніць сам працэс старэння. І тое, не гарантавана, што прэпараты і лад жыцця спрацуюць правільна, і чалавек дажыве нават да мяжы пачатку ліміту.

Але, улічваючы прагнозы наконт імаверных тэрмінаў з'яўлення першых лекаў ад старэння і ўзрост таго ж Лукашэнкі і Пуціна (69 і 71 гадоў адпаведна), то ў іх ёсць усе шанцы дачакацца гэтых прэпаратаў.

Стандартныя ацэнкі навукоўцаў і бізнэсменаў-акцыянераў біятэхналагічных кампаній паказваюць, што першыя лекі ад старэння і выкліканых ім хваробаў могуць з'явіцца ўжо ў 2030-2040-х гадах.

Нягледзячы на чуткі і інфармацыю пра магчымыя дыягназы Лукашэнкі і Пуціна, пры належным доглядзе ў іх ёсць магчымасць пражыць яшчэ гадоў 10-20 і заспець лекі ад старэння, бо нават некаторыя дыктатары і тыраны з бедных афрыканскіх краінаў дажывалі амаль да 100 гадоў (напрыклад, былы кіраўнік Зімбабвэ Роберт Мугабэ, які пайшоў з жыцця ў 95).

Выявы Пуціна і Лукашэнкі без рэтушы. Фоты: AP / Getty Images

Чытайце: Што можа быць пасля Лукашэнкі? Магчымыя кірункі

Якой будзе рэакцыя на выкарыстанне такіх лекаў дыктатарамі з боку іх бліжэйшага асяроддзя, рэальнай апазіцыі, ці грамадства прадказаць складана, бо такога сцэнара яшчэ ніколі не адбывалася.

Нават тыя дыктатары, якія не жадалі нікуды сыходзіць, урэшце саступалі перад усведамленнем сваёй непазбежнай смерці і задумляліся аб пераемніках з ліку сваякоў, найбліжэйшых прыхільнікаў ці, на худы канец, з сістэмнай апазіцыі (як гэта меркаваў зрабіць Мугабэ). Аднак патэнцыйная перамога над старасцю можа прыбраць гэты тупік са шляху дыктатараў, што дазволіць ім у біялагічным сэнсе кіраваць няспынна. 

Гэта можа забраць апошнюю надзею на вызваленне і справядлівасць у шматлікіх жыхароў дыктатарскіх краін.

Таксама можа знішчыцца і надзея на атрыманне ўлады ў часткі бліжэйшых прыхільнікаў дыктатараў, якія бачылі сябе ў ролі іх пераемнікаў.

У абодвух выпадках можа значна павялічыцца верагоднасць сацыяльна-палітычных выбухаў, рэвалюцый, ці пераваротаў, як, напрыклад, сталася з тым жа Цэзарам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Плюлькин
    19.05.2024
    Люди умирают не только от старости, но и от выхода из строя жизненно-важных органов. Вакцина от старости не спасёт от рака, который выявляют даже у молодых. Диабет бьёт по всем органам и старость тут не при чём. Перечислять можно долго. Даже если убрать старение, то сколько протянут изношенные органы, сосуды? Таблеткой от старости их не обновишь. Ну и главный момент, чтобы подтвердить эффективность таблетки от старости, это нужно лет 50 испытательного срока. А сейчас это не более, чем хайп. Похоронят этих двух товарищей в ближайшие 5-7 лет.
  • Рагатовіч
    19.05.2024
    Вечна яны жыць сабраліся, яны яшчэ не ведаюць які канец іх усіх чакае
  • *
    20.05.2024
    Фуйня гэта. Гэта пігулка ад старэньня можа зрабіць так как ніводная хвароба не дачапілась, хай сабе той самы насмарк, дый увогуле - павярнуць жыцьце арганізма назад, ну ці астанавіць яго вось на гэты момант і прымусіць працаваць так бы мовіць па коле? Не, ну тады пра што тут. Працягнуць свае існаваньне, каб урэшце ўсе ж памерці. 
    Чытаем Булгакава

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →