Свет

Ілан Маск страціў першую пазіцыю ў рэйтынгу найбагацейшых людзей свету

Як сцвярджае агенцтва Bloomberg, спасылаючыся на апошнія звесткі свайго індэкса мільярдэраў Bloomberg Billionaires Index (BBI), Ілана Маска пасунуў з першага месца заснавальнік кампаніі Amazon Джэф Безас. Гэта адбылося ўпершыню пасля 2021 года.

Джэф Безас. Фота: Evan Agostini/Invision/AP

Паводле інфармацыі індэкса, за апошнія суткі фінансавае становішча Безаса пагоршылася на паўмільярда даляраў, дасягнуўшы адзнакі ў 200 мільярдаў даляраў. Але з пачатку года ягонае багацце павялічылася на 23,4 мільярда даляраў.

У той жа час амерыканскі бізнэсмен Ілан Маск перамясціўся на другую пазіцыю ў рэйтынгу, страціўшы за адзін дзень 17,6 мільярда даляраў. Прычынай гэтай страты стала падзенне цаны акцый яго кампаніі Tesla на 7% у панядзелак пасля навін аб зніжэнні аб'ёмаў паставак электрамабіляў у Кітай да мінімальнага ўзроўню са снежня 2022 года. Увогуле ж з пачатку года Маск страціў 31,3 мільярда даляраў.

На трэцім месцы ў рэйтынгу BBI знаходзіцца Бернар Арно, уладальнік французскай кампаніі LVMH, вытворцы прадметаў раскошы. Ягонае багацце зменшылася на 1,84 мільярда даляраў за дзень, склаўшы 197 мільярдаў даляраў. З пачатку года яго фінансавае становішча палепшылася на 18,3 мільярда даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны пад Маладзечнам стварылі падпольную каталіцкую грамаду — і перажылі СССР7

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць