Свет55

Цімашэнка: У 1918-1919 г. я была б сечавым стральцом

У нас зноў стаіць выбар паміж Украінай як незалежнай самастойнай дзяржавай і вяртаннем у цёмнае мінулае,– заявіла кандыдат у прэзідэнты на сходзе ў Львове.

Прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка заявіла, што хацела б быць удзельнікам фармацый Сечавых стральцоў, якія вялі баі з бальшавіцкімі і польскімі войскамі ў 1918-1919 гг., баронячы Украінскую Народную Рэспубліку.

Пра гэта Юлія Цімашэнка заявіла падчас урачыстага сходу з нагоды Дня саборнасці Украіны ў Львове.

«Я прашу вас дапамагчы мне не прайграць менавіта гэты галоўны важны бой менавіта гэтых прэзідэнцкіх выбараў. Я ніколі не падвяду ні вас, ні Украіну, ні нашу будучыню, якую мы бачым аднолькава», – сказала яна.

Цімашэнка заявіла, што гэтыя выбары з'яўляюцца вырашальнымі для Украіны:

«У нас зноў стаіць выбар паміж Украінай як незалежнай самастойнай дзяржавай і як альтэрнатыва гэтаму – вяртанне ў цёмнае глухое мінулае, якое несумяшчальна з нармальным развіццём краіны».

Яна сказала, што з моманту яе прыходу ў палітыку яна служыць Украіне «ўсім сэрцам і ўсімі сіламі».

Калі я ўпершыню прыехала ў Львоў больш за 10 гадоў таму, я сказала:«Калі б я жыла ў 1918-1919 гадах, я абавязкова была б сярод сечавых стральцоў, бо там была сапраўдная барацьба за свабоду і славу Украіны».

Цімашэнка дадала, што выступае за захаванне статусу ўкраінскага мовы як адзінай дзяржаўнай.

«Для мяне з'яўляецца святой украінская мова», – сказала яна.

Таксама Цімашэнка заявіла ў пятніцу, што ва Украіне

не могуць знаходзіцца войскі замежных дзяржаў.

Нагадаем, што ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, што пройдзе 7 лютага, Юліі Цімашэнцы будзе супрацьстаяць Віктар Януковіч, які ў першым туры набраў на 10% галасоў больш.

Каментары5

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць