Улада33

Міклашэвіч: канстытуцыйнае мысленне чыноўнікаў і дэпутатаў узрастае

На прэс-канферэнцыі, што адбылася ў аўторак, 26-га студзеня, кіраўнік Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Пётр Міклашэвіч падвёў вынікі працы за 2009 г.

У правытнасці, было адзначана, што ў 2009 г. у Канстытуцыйны суд паступіла 1274 звароты, з якіх 1217 – ад прыватных асоб. Негледзячы на такую вялікую колькасць зваротаў, толькі 10 спраў былі адпраўленыя на перагляд.

У размове з журналістамі П.Міклашэвіч закрануў тэму адпаведнасці Канстытуцыі краіны Мытнага саюза з Расіяй і Казахстанам, альтэрнатыўнай службы, пастаноў аб магчымасці праводзіць аператыўныя мерапрыемствы без санкцыі пракурора і іншыя пытанні. Адносна Мытнага саюза спадар Міклашэвіч заўважыў, што сутнасць падпісаных дакументаў у КС не правяралася, так як гэта патрабуе звароту ў суд кіраўніка дзяржавы, альбо адпаведных органаў. У справе канстытуцыйнасці пастановы аб аператыўных дзеяннях без дазволу пракурора П.Міклашэвіч адзначыў, што КС выступае за санкцыянаванне падобнай дзейнасці праваахоўчых органаў судовымі пастановамі, як гэта прынята ў большасці еўрапейскіх краін. Невыкананне канстытуцыйнага права на альтэрнатыўную грамадзянскую службу спадар Міклашэвіч назваў прыкрым прыкладам, які сведчыць аб патрэбе далейшага ўдасканалення працы КС.

Неледзячы на гэта, Пётр Міклашэвіч адзначыў станоўчыя зрухі ў выкананні рашэнняў Канстытуцыйнага суда і ўзрастанні аўтарытэту гэтай установы.

«Рашэнні КС забяспечваюцца высокім аўтарытэтам. Іх выканане сведчыць аб узрастанні канстытуцыйнага мыслення ў чыноўнікаў і дэпутатаў. Сёння няма падстаў гаварыць, што КС у Беларусі не дзейнічае» – адзначыў яго кіраўнік.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць