Грамадства88

Васкрасенскі: Буду прасіць, каб мяне ўзялі даверанай асобай Лукашэнкі на выбары-2025

Прапагандыст, які ў 2020-м збіраў подпісы за Віктара Бабарыку, агучыў свае планы на 2025 год.

Юрый Васкрасенскі Юрий Воскресенский Yury Voskresensky
Юрый Васкрасенскі. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTube

У праграме «Скажінемолчі» на БТ Юрый Васкрасенскі расказаў, што хоча агітаваць за Лукашэнку на наступных выбарах.

«Я спадзяюся прыняць удзел у прэзідэнцкай кампаніі 2025 года ў якасці даверанай асобы Аляксандра Лукашэнкі. Прынамсі я буду прасіць, каб мне аказалі такі высокі гонар»,

— заявіў мужчына.

Васкрасенскі паразважаў, што цяпер у свеце крызіс і мы стаім на парозе новай сусветнай вайны.

«Зберагчы нашу краіну і ўвогуле рэгіён ад вайны могуць толькі супердасведчаныя палітыкі. Такіх палітыкаў у Беларусі акрамя прэзідэнта Лукашэнкі (пры ўсёй павазе да нашай палітычнай эліты) не існуе».

Васкрасенскі дадаў, што пакуль кіруе Пуцін, мусіць быць і Лукашэнка: «Прэзідэнт Пуцін будзе кіраваць Расійскай Федэрацыяй мінімум да 2030 года. Адзін з кітоў дабрабыту беларусаў з'яўляюцца цёплыя адносіны з Расійскай Федэрацыяй. У тым ліку на ўзроўні лідараў.

Таму, пакуль Пуцін з'яўляецца прэзідэнтам, Лукашэнка таксама павінен быць з ім у звязцы да 2030 года».

Васкрасенскі расказаў таксама, чаму прыкрылі яго «Круглы стол дэмакратычных сіл».

«Гэта праект замарожаны з прычыны яго неактуальнасці».

Будынак, дзе знаходзілася ўстанова, знеслі пад будаўніцтва станцыі метро «Камароўская».

«Я бачу ў гэтым пэўны сімвалізм. Палітычныя страсці ўлягліся. Практычна ўсе беларусы зразумелі, што маглі згубіць, а, адпаведна, сам праект страціў актуальнасць. Далей яго развіваць не мела ніякага сэнсу», — лічыць Васкрасенскі.

Каментары8

  • Я
    05.06.2024
    Политическая прости...ка
  • Юра, нада не прасіць, а лізаць
    05.06.2024
    «Я спадзяюся прыняць удзел у прэзідэнцкай кампаніі 2025 года ў якасці даверанай асобы Аляксандра Лукашэнкі. Прынамсі я буду прасіць, каб мне аказалі такі высокі гонар».
  • Янка
    05.06.2024
    Васкрасенскі расказаў таксама, чаму прыкрылі яго «Круглы стол дэмакратычных сіл».
    «Гэта праект замарожаны з прычыны яго неактуальнасці»

    Цікава, што як сапраўдная шасцёрка, Васкрасенскі не ўдасканальвае, менавіта хто і на падставе менавіта чаго высвятліў неактуальнасць ягонага стала круглых дэмакратаў (насамрэч суполкі былых эканамічных махляроў на кручку гэбні), і хто менавіта прыкрыў яго.

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць