Свет1111

Ізраільскія вайскоўцы выкарыстоўвалі трэбушэт, лук і стрэлы для ўдараў па Ліване

Ізраільскія салдаты выкарыстоўваюць трэбушэт для запуску запальных прылад па Ліване, каб пачаць пажары па іншы бок мяжы.

Вайскоўцы ЦАХАЛ задзейнічалі для ўдараў па Ліване сярэднявечную зброю — трэбушэт і лук са стрэламі, піша Kommersant.

Такое ўзбраенне не з'яўляецца часткай стандартнага арсенала Арміі абароны Ізраіля і, як мяркуецца, было сабрана салдатамі-рэзервістамі, дыслакаванымі на мяжы, сказаў неназваны ізраільскі ваенны чыноўнік.

Трэбушэт — кідальная машына для аблогі гарадоў, якая выкарыстоўвалася ў Сярэднія вякі. У адрозненне ад катапульты трэбушэт выкарыстоўвае энергію грузу, а не дзеянне ад скарачэння нацягнутай цецівы. Гэты від узбраення страціў значнасць пасля з'яўлення ў XIV-XV стагоддзі парахавой артылерыі.

Ізраільскія салдаты выкарыстоўваюць трэбушэт для запуску запальных прылад па Ліване, каб пачаць пажары па іншы бок мяжы. Памежная зона Лівана пакрыта густой расліннасцю.

Ізраільскі грамадскі вяшчальнік Kan са спасылкай на Войска абароны Ізраіля паведаміў, што выкарыстанне трэбушэта — гэта «мясцовая ініцыятыва», якая не атрымала шырокага распаўсюду.

Каментары11

  • Паджыгацелі вайны
    14.06.2024
    Быў за савецкім часам такі навязлы ў зубах прапагандысцкі штамп - 'паджыгацелі вайны'. Ну, дык вось яны. Дзікунства.
  • CV
    14.06.2024
    Ізраілю толькі дай пабамбіць суседзяў. "Міратворцы"
  • Не
    14.06.2024
    Я разумею, што хезбала і хамас гэта тэрарысты, якіх трэба знішчаць, але навошта паліць прыроду, пакідаць выпаленую зямлю.

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць