Гісторыя1414

У Пецярбургу выпадкова знайшлі кнігу, якая належала асабіста Сімяону Полацкаму

Пра нечаканае і ў пэўнай ступені выпадковае адкрыццё напісаў у фэйсбуку супрацоўнік Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, адзін з найвядомейшых прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Санкт-Пецярбургу Мікалай Нікалаеў.

Фота: фэйсбук-старонка Мікалая Нікалаева

«Пазванілі рэстаўратары: мы тут кніжку рэстаўравалі, Евангелле на арабскай і лацінскай мовах з друкарні Медзічы, Рым, 1591 год. І знайшлі ў напаўненні пераплёту шмат грэчаскіх рукапісных лісткоў. А на апошняй старонцы нейкія славянскія і лацінскія запісы. Можа, глянеце?

Падыйшоў, глянуў: лацінскай мовай пра прыналежнасць кнігі іераманаху базыльянскага ордэна Сімяону Піятроўскаму Сітнятовічу. Што значыць — Сімяону Полацкаму. Яго рукой», — напісаў Нікалаеў.

«Сенсацыя. Пасля вывучэння моцна прагучыць», — падсумоўвае ён знаходку.

Сімяон Полацкі (1629-1680) — беларускі і расійскі царкоўны і грамадскі дзеяч, паэт, мысліцель, прапаведнік. Арганізатар друкарні ў Крамлі. Пісаў свае творы на розных мовах — старабеларускай, расейскай, царкоўнаславянскай, польскай, лацінскай. Быў выхавальнікам і настаўнікам царскіх дзяцей, сярод ягоных вучняў — расійскія цары Фёдар Аляксеевіч і Пётр І.

Каментары14

  • Gorliwy Litwin
    18.06.2024
    А растлумачце мне чаму гэтым Сімяонам прынята ганарыцца? Як і ягонымі выхаванцамі, рускімі царамі. Якім ён верна служыў. Я не разумею крытэрыяў на якіх вы будуеце свой пантэон, сьвядомыя спадары. А Гігіным, Дзерманам, Пятроўскім, Шпакоўскім вы таксама ганарыцеся? У вас паўшар'і паміж сабой сябруюць?
  • Спадчына
    18.06.2024
    Ва ўсходняй ардзе напэўна і Полацкі Летапіс што "кепска ляжаў" прыхавалі
  • Jazafat
    18.06.2024
    Знайшлі выбітнага чэла, які насамрэч - здраднік і вераадступнік...

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →