Грамадства88

У Чачэрску малююць графіці з сярпом, молатам і пяціканцовай зоркай

Выкананае ў савецкім стылі графіці зойме сцяну дома на вуліцы Савецкай у Чачэрску і будзе прысвечанае гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі ў 1944 годзе, піша выданне «Штодзень».

На мурале будуць выяўленыя ўраджэнцы Гомеля браты Лізюковы: Аляксандр, Пётр і Яўген. Яны ваявалі падчас Другой сусветнай вайны ў Чырвонай арміі і загінулі далёка ад роднай зямлі. Аляксандр і Пётр Лізюковы былі ўганараваныя звання Герояў Савецкага Саюза, усім траім братам паставілі помнік у Гомелі.

Пакуль што праца знаходзіцца на стадыі эскізу, мастак прамалёўвае дэталі. Але ўжо відавочна, што там будуць усе атрыбуты, характэрныя для савецкага мастацтва: чырвоны колер, серп і молат, пяціканцовая зорка, а таксама агульная стылістыка.

Каментары8

  • радар
    20.06.2024
    Агонiя рэжыму
  • пуфф
    20.06.2024
    серп молот и звезда!
  • Грыва
    20.06.2024
    Яшчэ адна работа Уладзіміра Сайко? І стыль ягоны і тэматыка куды бліжэйшыя для яго, чым падпанкі ўсялякія

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →