Грамадства1919

Мілінкевіч пра свае дыялогі з Макеем: Ён адназначна быў за незалежнасць і беларускасць

«Ён прапанаваў нерэальныя варыянты вырашэння супрацьстаяння ў Беларусі».

У новым выпуску ТОКу экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч выказаў свае адносіны да былога кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі і міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

На пытанне, што палітык лічыць галоўнай памылкай Макея, Мілінкевіч адказаў:

«Ён прапанаваў нерэальныя варыянты вырашэння супрацьстаяння ў Беларусі. Як камуністаў нельга зрабіць дэмакратамі-еўрапейцамі, так і дыктатуру нельга зрабіць дэмакратычнай. (…) Макей верыў у тое, што можна неяк дыктатуру трохі лібералізаваць, калі менш страху будзе ва ўладзе. І дэмакраты павінны пайсці на пэўныя саступкі».

Мілінкевіч удакладняе, што Макей спрабаваў стварыць раду, якая «здымала б напружанасці, што ёсць паміж дыктатурай і дэмакратычнай супольнасцю».

Гэты праект палітык называе нерэальным. «Ёсць нерэфармуемыя рэчы. Да іх адносіцца Лукашэнка, яго дыктатура і камунізм».

Мілінкевіч падкрэслівае, што Лукашэнка — «чалавек, які ніколі не захоча і не зможа быць дэмакратам-еўрапейцам, ніколі не пойдзе на кампраміс, бо ён сілавы чалавек, гэта не яго стыль».

@tokbelarus Ці хочуць беларусы ў Еўропу? Адказвае Аляксандр Мілінкевіч #экономика #политика #объяснение #евросоюз #чиновники #беларусь ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Па словах палітыка, для яго Макей застанецца ў гісторыі са знакам плюс. Мілінкевіч адзначае, што не раз сустракаўся з Макеем і бачыў, што «ён шчыра спрабаваў рабіць элементы беларусізацыі», «адназначна быў патрыётам».

Пры гэтым Мілінкевіч заўважае, што пра Макея нельга сказаць, што ён быў за еўрапейскі шлях развіцця.

«Ён, хутчэй, быў за мадэль Швейцарыі. Мяне пераконваў, што Швейцарыя для нас — самы найлепшы прыклад. Мы на разломе цывілізацый. Я таксама так думаю, але лічу, што нас праглынуць, калі мы не будзем адстойваць незалежнасць», — расказвае экс-кандыдат у прэзідэнты.

Згадваючы свае размовы з Макеем, Мілінкевіч адзначае, што яны былі шчырымі, а сам Макей з ім не гуляў.

«Мы часта з ім не пагаджаліся. Ён падтрымліваў шчыра Лукашэнку, лічыў, што гэта той чалавек, які можа на гэтым этапе адстаяць незалежнасць Беларусі. Яму і мне яна дарагая. Але мы абсалютна розныя. Ён у сістэме дыктатуры служыць».

Мілінкевіч адзначыў, што не саромеецца сваіх кантактаў з Макеем. Ён сам шукаў магчымасці сустрэцца з чыноўнікам і тлумачыць, навошта:

«Я спрабаваў знайсці спосаб, — які абсалютна неабходны, калі будзе адыходзіць дыктатура, — як выйграць краіну ў крывавай імперыі. Мы гэта зможам зрабіць, калі адбудзецца падзел наменклатуры».

Мілінкевіч нагадаў, што да дэмакратыі хутка прыйшлі тыя постсавецкія краіны, у якіх частка наменклатуры, якая была камуністычнай па поглядах і служыла «кепскім рэжымам», была за незалежнасць.

Па словах палітыка, Макей быў у той частцы, якая «была за незалежнасць, адназначна за беларускасць».

«Мне падавалася, што ён аўтарытэтны чалавек сярод тых людзей, якія прытрымліваюцца такіх жа поглядаў. Гэта значыць, не хочуць здацца Расіі. Гэтым для мяне былі важныя кантакты з ім», — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Глядзіце цалкам:

Каментары19

  • так
    08.07.2024
    "Ён адназначна быў за незалежнасць і беларускасць", за это и убрали в назидание остальным членам скотного двора лукашенко, построенного лукашенком, на задворках России, на месте Беларуской Беларуси....
  • Макей зліўся праз суіцыд
    08.07.2024
    Той, што казаў пасля 20га ў Беларусі няма палітвязняў
  • Авой
    08.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць