Гомельскі Робін Гуд скраў 14 тысяч рублёў і на іх частаваў дарослых выпіўкай, а дзяцей — марожаным
Грошы скраў у чалавека, які яго прытуліў.

У міліцыю звярнуўся 40-гадовы мінчук — ён распавёў, што з дому зніклі 14 тысяч рублёў. Грошы на захоўванне яму перадаў працадаўца.
Злодзеем аказаўся чалавек, якога ён прытуліў па просьбе знаёмага — 35-гадовы жыхар Гомельшчыны прыехаў у Мінск на заробкі. Аднойчы госць заўважыў, як гаспадар кватэры кладзе вялікую суму ў канверт.
Мужчына ўлучыў момант, скраў 14 тысяч і паехаў дадому. Там ён вырашыў гэтыя грошы прыгожа прагуляць. Мужчына зладзіў тур па барах, частаваў мясцовых жыхароў алкаголем і стравамі, а чужым дзецям купляў марожанае.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі злодзея і затрымалі. Аказалася, жыхар Гомельшчыны быў неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы.
Цяпер ён атрымаў яшчэ адну крымінальную справу.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары