Грамадства33

Мінтранс увёў новыя правілы. Таксісты раззлаваліся

Праблема ўзнікла з-за платных курсаў, якія давядзецца прайсці кіроўцам. А яны каштуюць немалыя грошы.

Фота: Tochka.by

Указ «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў» абавязаў таксістаў праходзіць перападрыхтоўку. Для таго каб трапіць у рэестр легальных перавозчыкаў. Перавозчыкі гэтаму не вельмі рады. Навучанне на новых курсах каштуе амаль 500 рублёў і доўжыцца цэлыя два тыдні. Журналіст Tochka.by разбіраўся ў пытанні.

Працоўныя будні

У рэдакцыю патэлефанаваў таксіст Мікалай са Слуцка, размова атрымалася эмацыйная. «Я ўжо прайшоў навучанне для кіроўцаў аўтамабіляў таксі. А цяпер нас яшчэ і абавязваюць павышаць кваліфікацыю. Курсы ў такім выглядзе і па такой цане мяне не задавальняюць», — пачаў таксіст.

Праходзіць павышэнне кваліфікацыі трэба тым, хто працуе ў таксі больш за пяць гадоў. Такое патрабаванне дзейнічае яшчэ з 2008 года. Раней за ім сачылі не строга, толькі выдавалі прадпісанні пры праверках.

Цяпер жа Мінтранс падышоў да пытання больш сур'ёзна. Хто не павысіць кваліфікацыю — той не патрапіць у рэестр легальных перавозчыкаў. Часу адвялі да 1 жніўня 2024 года.

Зноў у школу

Аўташкола «Аўтаправа» адна з нямногіх у Мінску, якая выдае сертыфікаты павышэння кваліфікацыі кіроўцаў таксі. Дырэктар аўташколы Юрый Берташ перападрыхтаваў з пачатку года ўжо пяць груп па 20 чалавек.

Кошт навучання — Br450, а з 1 жніўня вырасце да Br500. Такая цана фармуецца зыходзячы з выдаткаў на заробак інструктара і арэнду аўтадрома.

«Для правінцыі цана курсаў завоблачная», — кажа Мікалай.

Ён таксуе па 12 гадзін і атрымлівае чысты заробак у дзень каля 40 рублёў.

Прычым курсы працяглыя — два тыдні. Кожны дзень ідуць заняткі. Мала таго што гэтыя дні атрымліваюцца без заробку, дык яшчэ і траты на дарогу або пражыванне.

Праграма курсаў — 55 гадзін. З іх 16 гадзін — медыцынская падрыхтоўка, 1 гадзіну — веды ПДР, асновы кіравання — 7 гадзін.

Практыка паказвае, што многія таксісты не ведаюць, як правільна перахопліваць руль або выканаць так званы «ласіны» тэст — рэзкі манеўр. Адпрацоўваюць на курсах і эфектыўнае перарывістае тармажэнне. Усё на асабістых машынах — так больш звыкла.

Фота: Tochka.by

Астатні час — на аўтадроме: заезд у бокс з двух бакоў, разгон і спыненне перад слупкамі, «змейкі», язда па слізкім пакрыцці, якое папярэдне заліваюць вадой.

Сітуацыю растлумачылі ў Мінтрансе:

«Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах ствараецца ў рамках указа Лукашэнкі №32 «Аб аўтамабільных перавозках пасажыра « і пачне працу з 1 жніўня 2024 года. Тычыцца ён у тым ліку таксістаў. Электронны рэсурс аб'яднае перавозчыкаў розных формаў уласнасці і акумулюе інфармацыю аб усіх дыспетчара, кіроўцах і машынах. Такія меры прыняты для забеспячэння высокага ўзроўню бяспекі і якасці паслуг, стварэння ўмоў для добрасумленнай канкурэнцыі на рынку».

У краіне дзейнічаюць 10 навучальных арганізацый (яны ёсць у кожнай вобласці), якія сертыфікаваны праводзіць павышэнне кваліфікацыі вадзіцеляў катэгорыі B. У праграме навучання акцэнт зроблены перш за ўсё на забеспячэнне бяспекі дарожнага руху, гэта значыць на практыку кіравання і ўмацаванне тэарэтычных ведаў ПДР.

Успомніць усё

Мікалай усё роўна перакананы, што на курсах не даведаецца нічога новага для сябе.

«Новыя курсы правяраюць тое, што і так ужо ўмею. У гараж я магу заехаць хоць з заплюшчанымі вачыма», — працягвае ён.

Прэтэнзіі таксіста зразумець можна. Давядзецца ездзіць у сталіцу два тыдні ці жыць там. Плюс курсы грошай каштуюць.

Фота: Tochka.by

«Тэорыю далёка не ўсе з таксістаў адразу здаюць. І нямногія з першага разу дакладна ў бокс заязджаюць. Таму курсы перападрыхтоўкі вызначана патрэбныя», — парыруе Юрый Берташ.

Меркаванні падзяліліся, але спрачацца няма пра што. Па словах Мікалая, дырэктар яго таксапарку ўжо сабраў работнікаў у камандзіроўку. Патрабаванне абавязковае — дзявацца няма куды.

Каментары3

  • Беларус
    11.07.2024
    Семейка и кланы Лукашенок будут доить беларусов по полной, используя любую возможность, будут как паразиты высасывать все.
  • вярніце фэйчспалм
    11.07.2024
    >Ён таксуе па 12 гадзін і атрымлівае чысты заробак у дзень каля 40 рублёў.

    Штоо?? Як гэта можа быць? Чаму тады для пасажыраў паездка каштуе не 1 рубель? Можа вы хацелі напісаць "400"? Нешта прыбядняецца гэты таксісіт.
  • imia
    11.07.2024
    вярніце фэйчспалм, до 30% берет агрегатор, +-50 на налоги всяческие, а ещё бенз и чистка машины, и аренда туда же, если это не свое авто, плюс комиссия перевозчика, итого хорошо что хоть что-то остаётся.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць