Беларуская прапаганда стварыла таблоід «Пятніца». Які выходзіць у сераду
У цэнтры сталіцы з'явілася рэклама новай газеты «Пятніца». Яна выходзіць з мая. Гэта нешта ў стылі «СПІД-інфо» з 1990-х, толькі з дадаткам сучаснай прапаганды і прадаецца паўсюдна ў кіёсках.

«Салідарнасць» прагартала мінулы нумар. Аказалася, што гэта «жоўтая газета» з узроставым цэнзам «18+».
Выдаўцы заяўляюць, што тут «самыя папулярныя ў Беларусі навіны з будучыні». Заснавальнік — сумнавядомая «Мінская праўда». У нумары за 10 ліпеня аказаліся выкрывальныя матэрыялы ў стылі Мукавозчыка, падпісаныя Варфаламеем Ядавым. Пад удар трапілі Украіна і публіцыст Аляксандр Няўзораў.
А яшчэ на старонках гэтай газеты — навіны пра расійскіх «селебрыці» і пошлыя сэкс-гісторыі. Таксама чытачоў завабліваюць праграмай тэлебачання, гараскопам і крыжаванкамі.



-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
пропаганда традиционных ценностей