Свет22

У расійскім Звянігарадзе бюсту Сталіна сцялі галаву кувалдай ФОТА

Пасля гэтага невядомы мужчына таксама атакаваў бюст Леніна.

Фота: «Осторожно, новости»

Помнік Сталіну ў падмаскоўным Звянігарадзе быў усталяваны летам 2023 года на прыватныя ахвяраванні актывістамі групы «Памятаем сваіх герояў». Пры гэтым устаноўку бюста з мясцовымі ўладамі не ўзгаднялі.

Чыноўнікі, аднак, зносіць бюст не сталі — паабяцалі перанесці яго ў іншае месца. Аднак ідэя ўстаноўкі помніка Сталіну выклікала ў грамадстве неадназначную рэакцыю, пішуць «Осторожно, новости».

Многія жыхары Звянігарада такую ініцыятыву асудзілі. У сакавіку ў чарговую гадавіну з дня смерці Сталіна невядомыя фарбай выправілі прозвішча савецкага дыктатара, замяніўшы літару «т» на «р».

20 ліпеня невядомы мужчына адважыўся на больш радыкальнае дзеянне. З дапамогай кувалды ён знёс Сталіну галаву. Акрамя таго, гэтай жа кувалдай мужчына пашкодзіў бюст Леніна, які таксама ўстаноўлены незаконна. Пры гэтым мужчына гучна смяяўся.

Афіцыйныя СМІ паведамляюць, што падазраванага ўжо затрымалі. У міліцыі заявілі, што ён знаходзіўся ў неадэкватным стане.

Каментары2

  • Не ўсё страчана
    22.07.2024
    Я б сказаў, што ў рашцы ўсё астатнія знаходзяцца ў неадэкватным стане. А гэты герой - рэдкі прыклад адэкватнасці.
  • Казік
    22.07.2024
    у вясковай мове ужываецца слова "адрубаць" напрыклад "адрубаць галаву курыцы". дзеяслоў "выцяць" ужывауся больш да дрэваў. Мне так бабуля казала - напр. "вытні той куст, і парубай дровы". гарадзеншчына

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?7

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязня Аляксандра Арановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе. З ім няма сувязі амаль 5 месяцаў

Адпусцілі дадому 6 чалавек. Што вядома пра пацярпелых у ДТЗ з маршруткай пад Барысавам

Іран рыхтуе магутную атаку на Ізраіль з удзелам арміі8

Упершыню ля Чырвонага касцёла ў Мінску не было знічоў і малітваў1

Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская прадае свой айфон33

Хто лепшы для Беларусі — Трамп ці Харыс? Парадаксальная думка Шрайбмана14

Улады падлічылі, колькі пенсіянераў вернуць на работу і як вырастуць пенсіі ў 2025-м5

Лукашэнка пра флэшмоб «Надо!»: Эйсмант клялася, што не яна арганізавала, я ёй веру22

Змяненне клімату ўдарыць і па здароўі беларусаў?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?7

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Галоўнае
Усе навіны →