У Гродне мужчына катаўся на электрасамакаце з касой і пагражаў падлеткам
Раздражнёнага самакатчыка затрымліваў АМАП.

Фота: міліцыя Гродна
У сярэдзіне ліпеня ў гродзенскую міліцыю звярнуліся два падлеткі. Яны расказалі, што паблізу вуліцы Захарава да хлопцаў пад'ехаў мужчына на самакаце і замахнуўся на іх касой. Абышлося без цялесных пашкоджанняў.
Міліцыянеры высветлілі асобу дзіўнага самакатчыка — 36-гадовага мужчыну затрымлівалі з прыцягненнем АМАП. Гарадзенец патлумачыў, што падлеткі «перашкаджалі яму адпачываць».
У дачыненні да самакатчыка распачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў калоніі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары