Грамадства66

Мясніковічу знайшлі новае прымяненне

30 ліпеня Лукашэнка сустрэўся з працоўнай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук. «Салідарнасць» звярнула ўвагу, што на гэтай нарадзе прысутнічаў і былы кіраўнік НАН ды прэм'ер-міністр 74-гадовы Міхаіл Мясніковіч, якога, як раней здавалася, ужо адправілі на пенсію. 

Створаная працоўная група пад кіраўніцтвам старшыні Камітэта дзяржкантролю павінна падрыхтаваць Лукашэнку прапановы па развіцці Акадэміі навук. Мяркуючы па прысутнасці на сустрэчы Мясніковіча, ён уваходзіць у склад гэтай групы.

На нарадзе чыноўнік сядзеў бліжэй да краю стала, але менавіта ён пасля выйшаў да журналістаў дзяржаўных СМІ расказаць пра змест сустрэчы. Тыя прадставілі яго ў сваіх публікацыях як «дзяржаўнага дзеяча».

З 1990-х па 2010-я гады Міхаіл Мясніковіч быў адной з найзначнейшых фігур у атачэнні Лукашэнкі, узначальваючы ў розны час ягоную адміністрацыю, Акадэмію навук, урад і Савет Рэспублікі. Але ў апошнія некалькі гадоў Мясніковіч займаў не вельмі ўплывовую пасаду кіраўніка калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, а ў пачатку гэтага года страціў і яе.

Каментары6

  • Acab
    30.07.2024
    Спадар Міхась адну ноч правёў ў сьледчым кабінеце, мо ўжо дваццаць год таму. Быў арыштаваны праз пераплаўкі мікрасхэмаў з каштоўнымі мэталамі.
    Але, здаецца, ўжо назаўтра выпетраў
    Але той аднадабовы арышт быў выключэньнем з найбліжшага кола спадара Лукашэнкі Бацькі
  • Anatol Starkou
    31.07.2024
    "З 1990-х па 2010-я гады Міхаіл Мясніковіч быў адной з найзначнейшых фігур у атачэнні Лукашэнкі..."

    Улыбнули вы меня. Михаил Владимирович сам назначил нам Лукашенко в качестве Первого президента РБ. Он главный наш мафиози тех перестроечных лет от СССР / БССР к РБ. Это его и в целом всю нашу тогдашнюю много тысячную партийную мафию ЦК КПБ Зянон Станиславович пытался сразить мовай и парой-тройкой фраз у микрофона в ВС и в публикациях перед выборами 1994 типа О русском империализме и его опасности.
  • Ну як так
    31.07.2024
    Яшчэ ў чэрвені лука падпісаў указ аб стварэнні гэтай групы. У тым указе пералічаныя чальцы групы, уключна с мясніковічам. Гэта лёгка спраўдзіць на сайце самаабвешчанага. І тут раптам: знайшлі новае прымяненне. Узровень незалежнай журналістыкі часам вельмі засмучае.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць