Свет22

У справе смерці зоркі серыяла «Сябры» Мэцью Пэры з'явіліся абвінавачаныя, іх пяцёра

Расследаванне выявіла «шырокую падпольную злачынную сетку» пастаўшчыкоў наркотыкаў, якія ў велізарных колькасцях распаўсюджвалі кетамін.

Мэцью Пэры. Фота: Phillip Faraone / Getty Images

Паліцыя Лос-Анджэлеса назвала пяцярых абвінавачаных па справе аб смерці акцёра Мэцью Пэры, найбольш вядомага па ролі ў серыяле «Сябры» і які памёр у канцы кастрычніка мінулага года ад перадазіроўкі наркотыкаў. У іх ліку асабісты памочнік зоркі і двое яго дактароў, піша Бі-бі-сі.

Як заявілі ў прэс-службе паліцыі, пачатае ў маі расследаванне выявіла «шырокую падпольную злачынную сетку» пастаўшчыкоў наркотыкаў, якія ў велізарных колькасцях распаўсюджвалі кетамін.

Цела 54-гадовага Пэры было знойдзена ў яго дома ў Лос-Анджэлесе ў кастрычніку. Праведзеная судова-медыцынская экспертыза паказала наяўнасць у крыві акцёра высокай канцэнтрацыі кетаміну — наркатычнага рэчыва, абарот якога строга кантралюецца дзяржавай, — а перадазіроўка якім і прывяла да смяротнага выніку.

«[Названыя] абвінавачаныя скарысталіся залежнасцю містэра Пэры з мэтай асабістага ўзбагачэння, — заявіў у чацвер пракурор ЗША Марцін Эстрада. — Яны ведалі, што для Пэры іх дзеянні ёсць вялікай небяспекай, але ўсё роўна здзейснілі задуманае».

Трое абвінавачаных, у тым ліку асабісты памочнік Пэры, ужо прызналі сваю віну па абвінавачванні ў захоўванні наркотыкаў.

Двух іншых — аднаго з дактароў кіназоркі і наркадылерку, якая праходзіць пад псеўданімам «Каралева кетаміну», — у чацвер арыштавалі.

Кетамін — магутны абязбольвальны сродак — выкарыстоўваецца ў лячэнні цяжкай дэпрэсіі, трывожнага расстройства і моцных боляў.

Блізкія загінулага акцёра распавялі следчым, што Пэры праходзіў курс інфузійнай тэрапіі кетамінам, аднак апошні сеанс быў праведзены больш чым за тыдзень да яго смерці.

Згодна з заключэннем судмедэкспертаў, перыяд паўраспаду кетаміну ў арганізме чалавека занадта кароткі, а таму на наступствы інфузійных тэрапіі вынік пасмяротных аналізаў спісаць ніяк нельга.

Па словах таксіколага, канцэнтрацыя кетаміну ў арганізме акцёра была параўнальная з аналагічным паказчыкам пры агульнай анестэзіі.

У абвінаваўчым заключэнні, перададзеным у Федэральны суд, падрабязна апісана заблытаная схема набыцця наркотыкаў, якая, на думку абвінаваўцаў, у канчатковым выніку і прывяла да смерці Пэры.

Каментары2

  • Acab
    16.08.2024
    Палітычная справа з палітычным перасьледам, як і кожная справа пакараньня праз дабраахвотныя дзеяньні з наркотыкамі (вызначэньня ў тэрміну наркотыкі НЯМА, кожная палатка-кангрэска проста спіс рэчываў марзалюкуе)

    Да падробнасьцяў справы: перасьледуюцца людзі якія дапамагалі чалавеку суцішыць БОЛЬ. Заўзёды ў дзяржабы гучыць рэфрэнам і страшэннае злачынства ўзбагачэньня. Вядома, трэ быць жабракамі. Аж такімі ўзбагачальнымі забароненыя рэчывы робіць менавіта забарона.

    P.S. Нават каткам і хатнім гадаванцам загадана пакутаваць, аж да лукашэнак па Сьвеце пазабаранялі-пазарэгулявалі кэтаноіды.

    P.P.S. Істотны момант, пазываецца не спадкаемца памерлага, як ў сапраўдных злачынствах, а пракурор!
  • Woodoo Cult
    16.08.2024
    Acab, когда ты уже угомонишься?

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё менш за 9 мільёнаў

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё менш за 9 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі знайшлі амаль цуд свету — вісячыя агароды ВІДЭА

У Расіі назіраюцца праблемы з маслам 7

Памятаеце сабаку, які залез на піраміду Хеопса? Цяпер ён прывёў туды сяброў4

Колькасць міліцэйскіх відэакамер у Беларусі перавысіла 40 тысяч штук1

Палітуцекача выклікалі ў польскую пракуратуру па запыце Беларусі. Што адбываецца?7

Зяленскі адмовіўся прыняць генсака ААН пасля візіту таго ў Расію21

Самы папулярны гродзенскі сайт спыніў працу4

«Мая каманда рыхтавалася да прэзідэнцкай гонкі». Чэрачань шкадуе, што не зможа стаць кандыдатам у 2025 годзе16

На мяжы магчымасцей: бірманскі пітон цалкам праглынуў аленя ФОТА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё менш за 9 мільёнаў

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё менш за 9 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →