Кветкавая крама пасадзіла памідоры на вуліцы. Ураджай скралі проста з-пад камер відэаназірання
Гісторыя адбылася ў самым цэнтры Мінска.
Ёю падзялілася ў сваім тыктоку фларыстка з невялікай сталічнай кветкавай крамы, якая знаходзіцца недалёка ад плошчы Перамогі.
Увесну супрацоўнікі высадзілі на зялёнай зоне перад уваходам у краму інтэрактыўную клумбу з памідорамі, перцамі, клубніцамі, базілікам.
Як адзначае дзяўчына, яны і мінакі ўсё лета атрымлівалі асалоду ад таго, што назіралі як паспявае ўраджай у цэнтры горада.
У першы дзень працы пасля адпачынку дзяўчына зрабіла, як аказалася, апошняе фота сваіх прыгожых чырвоных памідораў.
Камеры відэаназірання, усталяваныя на ўваходзе ў краму, зафіксавалі, як уначы прыйшла збіраць ураджай невядомая жанчына. Яна не проста пачаставалася адным памідорам, але абабралася ўвесь куст.
Каментатары абурыліся паводзінамі жанчыны. «Найлепшае савецкае выхаванне!». Жанчыну прысаромілі тым, што таматы каштуюць капейкі, а яна, мяркуючы па выглядзе, яўна не галодная. «Прыкол, відаць, у тым, каб сперці».
На наступны год краме параілі пасадзіць самыя вострыя перцы і паставіць таблічку «Асцярожна, апрацавана!», каб адпудзіць зладзюжак. Што праўда, да прапановы паставіліся скептычна: «Сп*здзяць і таблічку».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
P.S. Гляджу, прыбралі ролік з артыкулу. І правільна.