Грамадства11

Ва Украіне выйшла першая біяграфія экс-галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага

Аўтар біяграфіі «Жалезны генерал. Урокі чалавечнасці» — былая дарадца экс-галоўнакамандуючага па пытаннях стратэгічных камунікацый Людміла Далганоўская, піша Бі-бі-сі.

Як можна даведацца з кнігі, Залужны, чыя ваенная кар'ера была наканаваная, некалькі разоў быў блізкі да таго, каб парваць з арміяй, перш за ўсё па фінансавых меркаваннях. Яшчэ падчас вучобы ў акадэміі абароны яму давялося падпрацоўваць ахоўнікам у Кіеўскім начным клубе са сваім аднагрупнікам Эдуардам Маскалёвым. Нядаўна Маскалёў, цяпер генерал-маёр, узначаліў украінскую вайсковую камендатуру ў Курскай вобласці.

Прызначэнне галоўнакамандуючым УСУ стала для Залужнага поўнай нечаканасцю. На сумоўі з Уладзімірам Зяленскім ён быў упэўнены, што яго рыхтуюць на пасаду камандуючага аперацыяй на ўсходзе Украіны. Прапанова стаць галоўнакамандуючым Залужны ў кнізе называе »накаўтам, акрыяць ад якога дапамагла жонка».

Напярэдадні расійскага ўварвання, піша Далганоўская, Залужны настойваў на ўвядзенні на ўсёй тэрыторыі Украіны ваеннага становішча і абвяшчэнні ўсеагульнай мабілізацыі, але прэзідэнт Зяленскі не пайшоў на гэта.

Залужны лічыць, што выхад УСУ на межы 1991 года не забяспечаць Украіне ўстойлівы мір. На ягоную думку, надзейна абараніць краіну можа толькі сяброўства ў NATO або ператварэнне дзяржавы ў крэпасць паводле мадэлі Ізраіля.

Экс-галоўнакамандуючы аддае належнае расейскай школе вайсковай навукі, а ў 2012 годзе ледзь не паступіў на навучанне ў акадэмію Генштаба РФ. Ён з павагай ставіцца да генерала Валерыя Герасімава і перасцерагае ад недаацэнкі суперніка. Аднак ужо пасля пачатку Вялікай вайны Залужны прыйшоў да высновы, што рэальны стан спраў у расійскай арміі цалкам адарваны ад ваеннай навукі.

Пераказ жыццёвага і прафесійнага шляху Залужнага ў кнізе заканчваецца 1 сакавіка 2023 года, калі аўтар біяграфіі пакінула пасаду памочніка Залужнага. За рамкамі кнігі засталіся падрабязнасці леташняга контрнаступлення ВСУ, прызнанага многімі экспертамі няўдалым і дэталі прызначэння Залужнага на цяперашнюю пасаду пасла ў Вялікабрытаніі.

Каментары1

  • Acab
    22.08.2024
    Адстам, браткі, сталіну, вунь, на вёсцы тры помнікі, а біяграфія дысэртанта (таемнага!)вертухайскіх справаў адно першая

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць