Грамадства11

Як сінтэтычная біялогія разбурае свет і што з гэтым рабіць

Біялагічныя тэхналогіі, узмоцненыя штучным інтэлектам, як ніколі спрасцілі вытворчасць хвароб. Калі створаны чалавекам патаген вырвецца вонкі ці будзе выпушчаны з лабараторыі, наступствы могуць быць катастрафічнымі. Што павінны рабіць урады?

Фота: SrdjanPav / Getty Images

На небяспеку біялагічнай зброі ва ўмовах хуткага распаўсюджання новых навукова-тэхнічных дасягненняў звяртае ўвагу артыкул у часопісе Foreign Affairs.

Сярод яго аўтараў — прэзідэнт і выканаўчы дырэктар амерыканскай некамерцыйнай даследчай арганізацыі RAND, якая праводзіць даследаванні па ваенна-тэхнічных і стратэгічных аспектах актуальных праблем нацыянальнай бяспекі Джэйсан Мэтэні (Jason Matheny), саветнік Цэнтра палітыкі ў галіне тэхналогій і бяспекі карпарацыі RAND Грэг Макелві (Greg McKelvey) і прафесар фундаментальных навук у Анкалагічным цэнтры Фрэда Хатчынсана Роджэр Брэнт (Roger Brent).

Аўтары адзначаюць, што большасць людзей разглядаюць біялогію як рухач прагрэсу. Але гэты прагрэс мае і адваротны бок. Паралельна з распрацоўкай новых вакцын вядзецца распрацоўка бактэрыялагічнай зброі, якая не менш смяротная за ядзерную. Пры гэтым вытворчасць патагенаў таннейшая, чым абарона ад іх.

Інвестыцыі ў абсталяванне і матэрыялы, неабходныя для стварэння новага патагену, невялікія, а рэагаванне на эпідэмію аднаго з іх патрабуе складанага і ашаламляльна дарагога набору кампанентаў: шырокіх сетак тэставання і дыягностыкі, велізарнай колькасці сродкаў індывідуальнай абароны, каранціну, які б'е па эканоміцы і разбурае сацыяльнае жыццё, і сістэм распрацоўкі, вырабу і распаўсюджання метадаў лекавання і вакцын.

Даследаванне фактараў біяхімічнай катастрофы Исследование факторов биохимической аварии Investigating the factors of biochemical accident
Даследаванне фактараў біяхімічнай катастрофы. Фота: SrdjanPav / Getty Images

Відавочна, што біялагічныя тэхналогіі, якія зараз узмоцненыя штучным інтэлектам, як ніколі спрасцілі вытворчасць хвароб. Калі створаны чалавекам патаген вырвецца вонкі ці будзе выпушчаны з лабараторыі, наступствы могуць быць катастрафічнымі. Патаген зможа заразіць вялізныя пласты насельніцтва за значна меншы час, чым спатрэбіцца медыкам, каб выявіць пагрозу, ідэнтыфікаваць яе і распачаць барацьбу з хваробай.

Міжнародныя пагадненні і меры аховы здароўя, якія цяпер дзейнічаюць, не могуць прадухіліць атакі бактэрыялагічнай, ці біялагічнай зброяй. За больш як стагоддзе адбыўся шэраг інцыдэнтаў, якія паказваюць, што памылкова меркаваць, што дзяржавам ці тэрарыстам бракуе волі ці сродкаў для стварэння біялагічнай зброі.

Падчас халоднай вайны сусветныя ядзерныя дзяржавы пазбеглі катастрофы шмат у чым дзякуючы канцэпцыі гарантаванага ўзаемнага знішчэння. Палітыкі прызналі, што адзінкавая ядзерная атака можа справакаваць зваротны ўдар, які знішчыць планету.

Воспа малпаў. AP Photo, Getty Images, Калаж: «Наша Ніва»

Узаемна гарантаванае знішчэнне залежыць ад здольнасці дзяржавы ідэнтыфікаваць нападаючага. З ядзернай зброяй зрабіць гэта дастаткова лёгка.

Але з біялагічнай зброяй пазбегнуць выяўлення і, такім чынам, адплаты, вельмі лёгка. Урад любой краіны можа таемна выпусціць небяспечны вірус і абвінаваціць у гэтым любую колькасць іншых дзяржаў ці недзяржаўных суб'ектаў.

Як змагацца з новымі пагрозамі?

Аўтары звяртаюцца да гісторыі барацьбы з пажарамі ў гарадах. У XIX стагоддзі іх удалося перамагчы дзякуючы дасканалым сістэмам апавяшчэння і рэагавання, фарміраванню пажарных каманд і ўстаноўцы пажарных гідрантаў. У будаўніцтва ўкараняліся менш гаручыя будаўнічыя матэрыялы, змяняліся інжынерныя стандарты і будаўнічыя нормы. У выніку пажары, што ў мінулыя стагоддзі знішчалі цэлыя гарады, сталі рэдкай з'явай, а калі яны здараюцца, то звычайна лакалізуюцца ў адной кватэры ці доме.

На ўрадах XXI стагоддзя ляжыць задача арганізацыі «пажарных службаў» для тушэння пажараў эпідэмій. Гэтыя службы павінны хутка распрацоўваць вакцыны, супрацьвірусныя прэпараты, алгарытмы медыцынскіх пратаколаў.

Аднак трэба разумець, што хуткага рэагавання будзе недастаткова. Свет можа і павінен распрацаваць магчымасць вакцынаваць 8 мільярдаў чалавек на працягу 100 дзён пасля ўспышкі.

Палітыкі павінны зрабіць крокі (увесці «будаўнічыя нормы») якія абцяжараць распаўсюджванне патагенаў.

Пачаць можна са стварэння вялікіх запасаў сродкаў індывідуальнай абароны. Маскі, пальчаткі і рэспіратары з'яўляюцца ключом да спынення перадачы віруса.

Дзяржавы павінны субсідаваць такія вытворчасці, каб яны маглі павялічыць выпуск у выпадку неабходнасці. Таксама неабходна стымуляваць вытворцаў сродкаў індывідуальнай абароны, каб тыя імкнуліся рабіць сваю прадукцыю таннай, эфектыўнай і зручнай.

Дзяржавы павінны дапамагчы абсталяваць будынкі сістэмамі ачышчэння з выкарыстаннем мікрабіцыднага дальняга ультрафіялетавага святла (Far-UVC) і фільтрамі для ўлоўлівання аэразольных часціц. У сукупнасці, адзначаюць аўтары, гэтыя меры здольныя істотна знізіць рызыку перарастання ўспышак той ці іншай хваробы ў падзеі, якія дэстабілізуюць грамадства.

Чыноўнікі павінны навучыцца жыць з новымі тэхналогіямі, якія дынамічна змяняюцца, навучыцца іх разумець і кіраваць імі. Магчыма, гэта адзіны спосаб фактычна прадухіліць масавую біялагічную атаку.

Па словах аўтараў, менавіта чыноўнікі стаяць на чале фарміравання экасістэмы, якая б і падтрымлівала біялагічныя даследаванні і распрацоўкі, так і абараняла свет ад біялагічных пагроз.

Урадам трэба распрацаваць новыя спосабы выяўлення забароненай біялагічнай актыўнасці, каб праваахоўныя органы і спецслужбы маглі прадухіляць атакі да таго, як яны будуць здзейсненыя.

Нарэшце, адзначаюць аўтары, пачынаючы з сённяшняга дня дзяржавам неабходна распрацоўваць сваю палітыку біялагічнай абароны з улікам штучнага інтэлекту.

Каментары1

  • Дэвелопер
    23.08.2024
    Послушайте, друзья-коллеги, я разработчик, который создал автоматическую систему, которая х......ла по 80к тестов день, не в Беларуси. Опыт мы собрали и сохранили, а к словам таких песд№ков, как этот, нужно относиться в формате "Государство (граждане государств) должны помочь оснастить ("всю выручку я потратил на яхты и дачи") каким-то там оборудованием ("у пацанов с Китая на складах залежалось: вижу цель, не вижу преграды"). Я согласен, что государство нам всем должно и очень много, но на яхту чтобы заработать, приходи и поконкурируй с нами, а не бюджет дои. Мы уже очень много чего умеем.

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА18

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь не дапусціць, каб яе ўцягнулі ў канфлікт ва Украіне5

Асноўны інстынкт па-віцебску. Хлопец ехаў па сэкс у Оршу, а заняўся ім проста на прыпынку з першай сустрэчнай16

Міністр інфармацыі: У Беларусі пакуль не плануецца закрываць YouTube1

Прадстаўніка гомельскага праўладнага прафсаюза судзілі за распаўсюд экстрэмізму

Кампаніі, якія займаюцца дастаўкай аўто з ЗША, прапрацоўваюць новы маршрут праз адну з краін Еўрасаюза1

Памёр адзін з бацькоў-заснавальнікаў расійскага тэлебачання Мікалай Сванідзэ9

ГУР Мінабароны Украіны пацвердзіла інфармацыю пра збіты расійскі знішчальнік і паказала ВІДЭА7

Нігерыйскі футбаліст, які гуляе за «Івацэвічы», набыў французскую кавярню ў Брэсце12

Праўладныя сацыёлагі расказалі, што чытаюць беларусы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА18

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА

Галоўнае
Усе навіны →