Здарэнні

Жыхарам Мядзельшчыны, якія катавалі земляка распаленым прасам, далі немалы тэрмін

Страсці разгарэліся з-за царскай манеты.

2 верасня суд Мядзельскага раёна разгледзеў крымінальную справу да двух жыхароў вёскі Брусы, піша Kraj.by.

Пра абставіны крымінальнай справы распавёў намеснік пракурора Мядзельскага раёна Андрэй Гавета.

— Увечары 15 мая абвінавачаныя выпівалі. Падчас размовы адзін расказаў, што пакуль быў на працы ў Мінску, хтосьці разабраў ягоныя вадзяныя помпы. Яны выказалі здагадку, што да гэтага можа быць датычны іх аднавясковец. Пасля мужчыны ўспомнілі, што ў таго вяскоўца ёсць залатая манета 10 рублёў 1899 года выпуску. Распіваючы спіртное, яны вырашылі забраць манету, каб прадаць за 2000 рублёў.

Абвінавачаныя прыйшлі дадому да пацярпелага. Мужчына ў той вечар быў у стане алкагольнага ап'янення і нават спаў. Нягледзячы на гэта, яго пабудзілі і прад'явілі прэтэнзіі наконт помпаў. Калі мужчына заявіў, што не датычны да крадзяжу, сталі патрабаваць ад яго аддаць залатую манету.

— Першыя двое мужчынаў нанеслі аднавяскоўцу сем удараў рукамі па тулаве і па галаве, а таксама два ўдары драўлянай палкай. Пацярпелы не прызнаваўся, дзе знаходзіцца залатая манета.

Тады яны, выявіўшы ў доме прас, уключылі яго ў разетку. Адзін з мужчын агаліў цела пацярпелага і трымаў. Другі зрабіў не менш за 10 кантактаў паверхняй распаленага праса з тварам і жыватом. Тым не менш пацярпелы так нічога і не паведаміў аднавяскоўцам пра манету, — распавёў Андрэй Гавета.

У выніку мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі твару, грудной клеткі і пярэдняй брушной сценкі рознай ступені плошчай 8% ад усёй паверхні цела. Таксама ў пацярпелага была зафіксаваныя гематома слізістай абалонкі ў шчочнай вобласці справа, раны ў паяснічнай вобласці, сінякі на левым плячы, усё гэта пацягнула расстройства здароўя на чатыры месяцы.

У судовым пасяджэнні абодва жыхары Мядзельскага раёна прызналі сваю віну ў поўным аб'ёме.

Суд Мядзельскага раёна прызнаў мужчын вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай другой артыкула 207 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і прызначыў кожнаму з іх пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 100 базавых велічынь (4000 рублёў).

Каментары

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»13

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала7

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей1

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра26

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа6

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека10

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

На вайне ва Украіне загінуў былы футбаліст зборнай Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»13

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →