У лагатыпе гандлёвай маркі знайшлі падабенства з нацысцкай сімволікай
У лагатыпе гандлёвай маркі Supcable, якая спецыялізуецца на продажы маладзёжных адзення і абутку, вытворчасць якіх наладжаная ў краінах Азіі, пракуратура Гомельскай вобласці знайшла падабенства з нацысцкай сімволікай. У Беларусі тавар пад гэтым брэндам прадаецца праз маркетплейсы і індывідуальных прадпрымальнікаў.
«Выява лагатыпа мела відавочнае падабенства з выявай эмблемы Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Германіі, якая стала ў 1935 годзе афіцыйным гербам Трэцяга Рэйха і ўяўляла сабой чорнага арла з распасцёртымі крыламі, які трымаў у лапах стылізаваны дубовы вянок са свастыкай у цэнтры. Гэтая эмблема ўключаная ў пералік нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, усталяваны пастановай Міністэрства ўнутраных спраў ад 28.10.2022 №271», — адзначылі ў пракуратуры.
Адзінае адрозненне лагатыпа гандлёвай маркі ад вышэйапісанага — арол трымае ў лапах круг з надпісам скарочанай назвы брэнда Sup.
Пасля праверак быў вынесены вердыкт: у лагатыпе «ўгледжаныя прыкметы праявы экстрэмізму».
У выніку суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў інфармацыйную прадукцыю экстрэмісцкім матэрыялам.
Каментары
а Вермахт і нацысты - крыху розныя рэчы не?