Грамадства1515

Лукашэнка заявіў, што Пачобут нібыта сам не хоча ехаць у Польшчу

На сённяшняй сустрэчы з прадстаўнікамі нацыянальных супольнасцяў, якія жывуць у Беларусі, Лукашэнка заявіў, што палітвязень Андрэй Пачобут, маўляў, сам не хоча памяняць беларускую турму на Польшчу.

Андрэй Пачобут на судзе

«Добра, забірайце. А ён кажа: «Я туды не паеду, мне не трэба», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Няма інтарэсу забіраць Пачобута, як сцвярджае Лукашэнка, і ў польскіх уладаў:

«А яны і не хочуць яго забіраць. Проста гэта стала палітычнай разменнай манетай».

За кампанію дасталася і амерыканцам:

«Вы бачыце, што выкарыстоўваюць любую нагоду для таго, каб абвастрыць адносіны. І палякам гэта не трэба, і цяперашняму кіраўніцтву Польшчы гэта не трэба. Яны гэта разумеюць. Але «дзядзька Сэм» прымушае. Амерыканцам трэба, каб тут, у Еўропе, была вайна. Тады яны будуць у фаворы».

Палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года, цяпер ён адбывае прысуджаны яму лукашэнкаўскім судом 8-гадовы тэрмін зняволення.

Раней пра тое, што Пачобута нібыта гатовыя былі выпусціць з умовай, што яго забярэ на тэрыторыі Беларусі сам міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, казаў прапагандыст Юрый Васкрасенскі. Паводле каментара польскага МЗС, гэтая прапанова Васкрасенскага «не ўпісваецца ні ў адзін канон двухбаковых адносін».

Каментары15

  • ШОС
    12.09.2024
    А чаму ён мусіць ехаць у Польшчу? Ён ні ў чым не вінаваты і хоча застацца ў Беларусі.
  • Андрусь
    12.09.2024
    Абсалютна амаральны самазванец утрымлівае нявінных людзей за кратамі і пры гэтым займаецца крывадушнай балбатнёй
  • саўгаснаму хлусу
    12.09.2024
    Калі ж ён ужо закрые свой хл…нік

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць